Макс Захаравіч Пенсон: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
|род дзейнасці = {{фатограф|СССР|XX стагоддзя}}
|род дзейнасці = {{фатограф|СССР|XX стагоддзя}}
|дата нараджэння = 17.3.1893
|дата нараджэння = 17.3.1893
|месца нараджэння =
|месца нараджэння = [[Веліж]], {{Месца нараджэння|Віцебская губерня|у Віцебскай губерні}} цяпер {{Месца нараджэння|Смаленская вобласць|у Смаленскай вобласці}} [[Расія]]
|грамадзянства =
|грамадзянства =
|дата смерці = 1959
|дата смерці = 1959

Версія ад 12:24, 24 красавіка 2017

Макс Пенсон
Максім Захаравіч Пенсон
Род дзейнасці
Дата нараджэння 17 сакавіка 1893(1893-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 1959(1959)
Месца смерці Ташкент, Узбекская ССР
Месца пахавання
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Макс Захаравіч Пенсон (17 сакавіка 1893, Веліж- 1959, Ташкент, Узбекская ССР) — вядомы савецкі, яўрэйскі фатограф, фотамастак, фотакарэспандэнт газеты «Праўда Усходу» і ўсесаюзнага інфармацыйнага агенцтва ТАСС.

Біяграфія

Макс Пенсон нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям'і ў горадзе Веліж Віцебскай губерні 17 сакавіка 1893 ў сям'і пераплётчыка, работніка мясцовай друкарні. Скончыў Веліжскае гарадское вучылішча ў 1911 годзе, затым паўгады вучыўся ў мастацкай школе ў Міргарадзе Палтаўскай губерні, а затым у мастацка-прамысловай школе тварыства імя Антакольскага (у дэкаратыўна-малярным аддзеле) у Вільні.

У 1915 годзе Макс Пенсон з сям'ёй пераехаў у Каканд, дзе да 1917 года працаваў спачатку рахункаводам і адначасова настаўнікам малявання ў мясцовай школе. Затым з 1917 па 1922 год працаваў у Какандскім аддзеле Народнай адукацыі ў якасці загадчыка вучэбна-вытворчымі майстэрнямі.

З 1923 года па распараджэнні Наркамасветы быў адкліканы ў горад Ташкент. Затым пасля скарачэння штатаў у Наркамасветы працаваў да 1925 рахункаводам у тытунёвай майстэрні ў Ташкенце. З 1925 года пачаў рабіць фотарэпартажы і з 1926 года пачаў працаваць фотакарэспандэнтам у рэдакцыі газеты «Праўда Усходу». Яго фотарэпартажы былі вельмі папулярныя ў Савецкім Саюзе ў 20-х і 30-х гадах XX стагоддзя. Супрацоўнічаў з часопісам «СССР на будоўлі». Самая вядомая яго фатаграфія - партрэт «Узбекскай Мадоны», які атрымаў вышэйшую ўзнагароду на Сусветнай выставе ў Парыжы ў 1937 годзе, - вызваленая мусульманка, якая зняла чадру і корміць грудзьмі дзіцяці.

У 1949 годзе па загаду органаў НКУС яму было забаронена працягваць працу ў якасці фотакарэспандэнта. На гэтым яго праца ў якасці публічнага фотамастака была спыненая.

Памёр Макс Пенсон, у Ташкенце ў 1959 годзе.

Выбраныя персанальныя выставы

  • 2007 - Лондан, Вялікабрытанія, Gilbert Collection
  • 2005 - Ташкенцкі Дом фатаграфіі, Ташкент, Узбекістан
  • 2004 - Штаб-кватэра ААН
  • 2003 - Міжнародны фотафестываль, Рым, Італія
  • 2003 - Маскоўскі Дом Фотаздымкаў, Масква, Расія
  • 2001 - Музей фатаграфіі «Bildens Hus», Сунсвал, Швецыя
  • 2000 - Цэнтр мастацтваў, Масква, Расія
  • 1998 - Луўр, Парыж, Францыя
  • Музей сучаснага мастацтва, Ніца, Францыя

Кнігі Макса Пенсона

  • Макс Пенсон / Max Penson Carre Noir, Paris 1997 ISBN 2-909569-09-8
  • Пенсон / Penson Альбом Составитель: И.Галеев, Издательство Скорпион. 2006 г. 304 стр. ISBN 5-86408-133-7

Публікацыі ў кнігах

Спасылкі па тэме