Веліжскі павет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Веліжскі павет
Герб павятовага цэнтра Герб губерні
Герб павятовага цэнтра
Герб губерні
Губерня
Цэнтр
Утвораны
1772
Скасаваны
1927
Плошча
4,4 тыс. кв. км
Насельніцтва
100 079 жыхароў (1897)
Vitebskaya Gub Velizhskiy uezd.png

Ве́ліжскі павет, (Вяліжскі павет) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай, Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772-1927 гадах. Самы ўсходні павет Віцебскай губерні. Трэці па плошчы (пасля Люцынскага і Полацкага) павет Віцебскай губерні (пасля скасавання ў 1866 г. Суражскага павета). Уваходзіў у мяжу аселасці. Цэнтр - горад Веліж.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Веліжскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 г. павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 г. — намесніцтва). У 1796 г. павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 г. — да Віцебскай. У сакавіку 1924 г. у сувязі са скасаваннем Віцебскай губерні павет быў перададзены ў Пскоўскую губерню. 1 жніўня 1927 г. павет быў скасаваны разам з губерняй.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных перапісу 1897 года, ў павеце пражывала 100,1 тыс. чал.[1] У тым ліку беларусаў - 85,7%, яўрэяў - 9,8%, латышоў - 2,5%, рускіх - 1,3%. У павятовым горадзе Вяліжы пражывала 12 193 чал.

У 1926 годзе ў павеце, які зменшыўся да таго часу па плошчы, пражывала 128,2 тыс. чал.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1906 годзе ў павеце было 13 валасцей [2]:

  • Баранаўская,
  • Будніцкая,
  • Вузскаўская,
  • Вязьменская (цэнтр - м. Крутое),
  • Ільінская,
  • Казакоўская,
  • Крэстаўская,
  • Маклакоўская,
  • Сярцейская,
  • Усвяцкая,
  • Усмынская,
  • Царкавішчанская,
  • Чапельская.

У 1926 годзе колькасць валасцей скарацілася да шасці:

  • Веліжская,
  • Ільінская,
  • Крэстаўская,
  • Селязнёўская,
  • Усвяцкая,
  • Усмынская.

Сучаснае становішча[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час тэрыторыя павета (у межах на 1917 г.) уваходзіць у склад Веліжскага раёна Смаленскай вобласці, Куньінскага і Усвяцкага раёнаў Пскоўскай вобласці, Заходнедзвінскага і Жаркоўскага раёнаў Цвярской вобласці Расіі і Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі