Макс Захаравіч Пенсон
Макс Пенсон | |
---|---|
Максім Захаравіч Пенсон | |
Род дзейнасці | фатограф |
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1893[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1959[2][3][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
![]() |
Макс Захаравіч Пенсон (17 сакавіка 1893, Веліж — 1959, Ташкент, Узбекская ССР) — вядомы савецкі, яўрэйскі фатограф, фотамастак, фотакарэспандэнт газеты «Праўда Усходу» і ўсесаюзнага інфармацыйнага агенцтва ТАСС.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Макс Пенсон нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям’і ў горадзе Веліж Віцебскай губерні 17 сакавіка 1893 ў сям’і пераплётчыка, работніка мясцовай друкарні. Скончыў Веліжскае гарадское вучылішча ў 1911 годзе, затым паўгады вучыўся ў мастацкай школе ў Міргарадзе Палтаўскай губерні, а затым у мастацка-прамысловай школе тварыства імя Антакольскага (у дэкаратыўна-малярным аддзеле) у Вільні.
У 1915 годзе Макс Пенсон з сям’ёй пераехаў у Каканд, дзе да 1917 года працаваў спачатку рахункаводам і адначасова настаўнікам малявання ў мясцовай школе. Затым з 1917 па 1922 год працаваў у Какандскім аддзеле Народнай адукацыі ў якасці загадчыка вучэбна-вытворчымі майстэрнямі.
З 1923 года па распараджэнні Наркамасветы быў адкліканы ў горад Ташкент. Затым пасля скарачэння штатаў у Наркамасветы працаваў да 1925 рахункаводам у тытунёвай майстэрні ў Ташкенце. З 1925 года пачаў рабіць фотарэпартажы і з 1926 года пачаў працаваць фотакарэспандэнтам у рэдакцыі газеты «Праўда Усходу». Яго фотарэпартажы былі вельмі папулярныя ў Савецкім Саюзе ў 20-х і 30-х гадах XX стагоддзя. Супрацоўнічаў з часопісам «СССР на будоўлі». Самая вядомая яго фатаграфія — партрэт «Узбекскай Мадоны», які атрымаў вышэйшую ўзнагароду на Сусветнай выставе ў Парыжы ў 1937 годзе, — вызваленая мусульманка, якая зняла чадру і корміць грудзьмі дзіцяці.
У 1949 годзе па загаду органаў НКУС яму было забаронена працягваць працу ў якасці фотакарэспандэнта. На гэтым яго праца ў якасці публічнага фотамастака была спыненая.
Памёр Макс Пенсон, у Ташкенце ў 1959 годзе.
Выбраныя персанальныя выставы[правіць | правіць зыходнік]
- 2007 — Лондан, Вялікабрытанія, Gilbert Collection
- 2005 — Ташкенцкі Дом фатаграфіі, Ташкент, Узбекістан
- 2004 — Штаб-кватэра ААН
- 2003 — Міжнародны фотафестываль, Рым, Італія
- 2003 — Маскоўскі Дом Фотаздымкаў, Масква, Расія
- 2001 — Музей фатаграфіі «Bildens Hus», Сунсвал, Швецыя
- 2000 — Цэнтр мастацтваў, Масква, Расія
- 1998 — Луўр, Парыж, Францыя
- Музей сучаснага мастацтва, Ніца, Францыя
Кнігі Макса Пенсона[правіць | правіць зыходнік]
- Макс Пенсон / Max Penson Carre Noir, Paris 1997 ISBN 2-909569-09-8
- Пенсон / Penson Альбом Составитель: И.Галеев, Издательство Скорпион. 2006 г. 304 стр. ISBN 5-86408-133-7
Публікацыі ў кнігах[правіць | правіць зыходнік]
- PROPAGANDA & DREAMS, Edition Stemmle 1999 ISBN 3-908161-80-0
Зноскі
- ↑ Max Penson // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ Maks Zakharovich Penson // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Swartz A. Maks Zakharovich Penson // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.