Рэпрэсіі ў СССР: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др +катэгорыя
Kuzzy (размовы | уклад)
Радок 47: Радок 47:
== Крыніцы ==
== Крыніцы ==
* Нікалас Вакар. Ліквідацыя беларускага нацыяналізму
* Нікалас Вакар. Ліквідацыя беларускага нацыяналізму
* Юры Грыбоўскі. Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі (кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 гг.) // Homo Liber, 2007.
* [http://jivebelarus.net/history/new-history/soviet-repressions-in-western-belarus-at-1939-1941-years.html Юры Грыбоўскі. Савецкія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі (кастрычнік 1939 — чэрвень 1941 гг.)] // Homo Liber, 2007.


[[Катэгорыя:СССР]]
[[Катэгорыя:СССР]]

Версія ад 20:04, 7 сакавіка 2009

Партыйныя чысткі 1921 году

«Чысткі» ў УКП(б) (1921) былі праведзеныя ў час пераходу да «мірнага будаўніцтва». З партыі выключаны агулам каля 170 тыс.ч. (каля 25% колькаснага складу).

У рамках агульнасавецкіх партыйных «чыстак» былі праведзеныя і «чысткі» ў КПБ(б) (15.8—25.10.1921), з партыі выключаныя 1495 сяброў (каля 25% кольк. складу).

Партыйныя чысткі 1929—1931 гадоў

«Чысткі» ў УКП(б) (1929—1931) пачаліся з пастановы XVI партканферэнцыі (23—29.4.1929, Масква), і фактычна былі скіраваныя супраць прыхільнікаў былых лідараў «правай апазіцыі» М. Бухарына і А. Рыкава, супраць праціўнікаў фарсіраванай індустрыялізацыі і калектывізацыі, якіх было шмат у партыйным і савецкім кіраўніцтве, у тым ліку Беларусі і Украіны. Апроч гэтага, чысткі былі падштурхнутыя наспелымі ў кіраўніцтве УКП(б) зменамі погляду на нацыянальнае пытанне і на тагачасныя спосабы яго развязання ў СССР.

У Беларусі з восені 1929 была пачатая палітычная кампанія, скіраваная супраць Польшчы як «авангарду антысавецкіх сіл», супраць беларускіх некамуністычных дзеячоў у Польшчы, наогул супраць «беларускіх нацыянал-дэмакратаў (нацдэмаў)» за іх даўніманае імкненне да рэстаўрацыі капіталізму ў БССР.

На працягу 1930 арганізоўваліся дэманстрацыйныя працэсы супраць даўніманых контррэвалюцыйных арганізацый, звязаных з Польшчай, ва Украіне — «Спілкі Візволення Украіны» (працэс адбыўся ў сакавіку 1930), у Беларусі — «Саюзу Вызвалення Беларусі» (арышты адбываліся з чэрвеня 1930, працэс не адбыўся, але абвінавачаныя і без суда былі рэпрэсаваныя, а некаторыя і пакараныя смерцю).

Адзначана, што тых, хто трапляў пад партыйную чыстку 1921 г., не пераследавалі. Галоўнымі аб'ектамі партыйных рэпрэсій 1929—1931 гадоў у БССР былі кадры Народнага камісарыяту асветы, які кіраваў усёй асветнай і культурнай дзейнасцю ў БССР.

У выніку гэтых «чыстак» прафесура ВНУ БССР стала складацца з беларусаў толькі на 15%, а праца Інстытуту мовазнаўства была практычна спыненая з-за таго, што Інстытут застаўся практычна без кадраў (6 чалавек у лютым 1931[1]), выкарыстанне прац рэпрэсаваных мовазнаўцаў было забаронена.

"Раскулачванне"

«Чысткі» ў УКП(б) 1933—1934...

«Чысткі» ў УКП(б) 1936—1938...

Рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне 1939—1941 гадоў

Рэпрэсіі супраць «класавых ворагаў» ажыццяўляліся (кастрычнік 1939 — чэрвень 1941) ў рамках савецкай праграмы грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў (нацыяналізацыя, калектывізацыя і інш.) на землях Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны пасля іх інкарпарацыі ў верасні 1939 году. Наогул, рэпрэсіі супраць былых польскіх грамадзянаў адбываліся незалежна ад нацыянальнасці, але ў адпаведнасці з сацыяльным складам насельніцтва гэтых земляў да 1939, большасць рэпрэсаваных склалі палякі. Стаўленне і дзейнасць кожнага асобнага чалавека звычайна не бралася пад увагу, арышты і дэпартацыі распаўсюджваліся на ўсіх грамадзян, якія падазраваліся ў нелаяльнасці да савецкай улады.

Масавыя арышты

Адным з першых рэпрэсіўных крокаў на былых польскіх тэрыторыях сталі масавыя арышты «сацыяльна небяспечнага элемента». Паводле сучасных даных, з верасня 1939 па чэрвень 1941 у заходніх абласцях БССР і УССР было арыштавана 107140 чалавек. Асобы беларускай нацыянальнасці складалі ў гэтай групе 8091 чал. (7,4 %), найбольшая колькасць беларусаў была арыштаваная на працягу 1940 г., агулам дасягнуўшы 4580 (6 %) .

Смяротныя пакаранні

Адной з катэгорый былых польскіх грамадзян, якія былі на асаблівай увазе савецкіх уладаў, былі афіцэры Войска Польскага і паліцыянты. Так, пастанова ЦК ВКП(б) (3.12.1939) наказвала арышт і ўзяцце на ўлік усіх кадравых польскіх афіцэраў. У выніку, толькі на сакавік 1940 у турмах заходніх абласцей БССР і УССР знаходзілася 18632 былых афіцэраў і паліцыянтаў; з іх 10685 вязняў былі запісаныя палякамі, а рэшта — беларусамі, яўрэямі, украінцамі і інш. На прапанову Л. Берыі і згодна з рашэннем Палітбюро ЦК ВКП(б) 11 тыс. чалавек з гэтай катэгорыі падлягалі расстрэлу. Паводле савецкіх даных на працягу красавіка—мая 1940 былі забітыя 7305 чалавек. Колькасць беларусаў сярод іх невядомая, паводле некаторых меркаванняў магла даходзіць да 15%.

Дэпартацыі

Адным са сродкаў рэпрэсій у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне былі дэпартацыі насельніцтва ў аддаленыя рэгіёны Савецкага Саюза (Сібір і інш.). Гэтыя дэпартацыі, якія праводзіліся ў 1940—1941 гадах, закраналі людзей усіх нацыянальнасцяў, у тым ліку і беларусаў, дакладную колькасць якіх вызначыць немагчыма. Розныя ацэнкі вагаюцца ад 6% беларусаў і 4% «палешукоў»[2] беларусамі, да 7—8 %[3] і нават 13,4 % ад агульнай колькасці дэпартаваных з заходніх абласцей БССР і УССР.

Дэпартацыі ў Заходняй Беларусі

У Заходняй Беларусі дэпартацыі адбываліся ў чатыры этапы.

Першая дэпартацыя была здзейсненая 23 лютага 1940, калі былі вывезеныя 33749 асаднікаў і 17561 службоўцаў лясной варты. Агульная колькасць леснікоў-беларусаў складала 1540 чал. (8,1 %), а паводле даных савецкіх крыніц, сярод цывільных асаднікаў Заходняй Беларусі беларусы налічвалі 4,9 % (на люты 1940).

Другая дэпартацыя была здзейсненая 13 красавіка 1940, калі былі вывезены 26777 чалавек, галоўным чынам — паліцыянты, ураднікі, настаўнікі, святары, удзельнікі антысавецкага руху і сябры некамуністычных партый. Большасць дэпартаваных складалі палякі па нацыянальнасці.

Трэцяя дэпартацыя (29 чэрвеня 1940) распаўсюджвалася на ўцекачоў з цэнтральных ваяводстваў Польшчы (22879 чалавек). Пераважную большасць сярод іх складалі асобы яўрэйскага паходжання, беларусаў было 1703 чалавекі.

Чацвёртая дэпартацыя адбывалася ў чэрвені 1941, вывезена 22353 чалавекі.

Крыніцы

  1. Запрудскі... С.111.
  2. Даныя польскага пасольства ў СССР (1942).
  3. Нататка Л. Берыі да I. Сталіна (15.1.1943), польскі гісторык Д. Бацькоўскі.