Свята-Троіцкая царква (Манастыр): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др CzechoBot перанёс старонку Свята-Троіцкая царква, Манастыр у Свята-Троіцкая царква (Манастыр): робат перанёс старонку
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 56: Радок 56:


[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Талачынскага раёна]]
[[Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Талачынскага раёна]]
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1890 годзе]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1890 годзе]]
[[Катэгорыя:Пасёлак Манастыр]]
[[Катэгорыя:Пасёлак Манастыр]]

Версія ад 21:48, 20 кастрычніка 2017

Праваслаўная царква
Свята-Троіцкая царква
54°35′13,72″ пн. ш. 29°44′26,8″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Пасёлак Манастыр
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Дата пабудовы 1890 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм, на ўзвышшы ў цэнтры в. Манастыр (Талачынскі раён, Віцебская вобласць). На аўтадарозе Сянно-Талачын.

Гісторыя

Пабудавана у 1890 г. па кананічнай схеме. Пасля рэвалюцыі храм зачынілі. У 2000-я гг. адрэстаўравалі.

Архітэктура

Царква ў 2005 годзе

Мае званіцу, бабінец, асноўны аб'ём і апсіду з прыдзеламі. У агульнай кампазіцыі будынка пануе шатровая двух'ярусная званіца. У першым, квадратным у плане ярусе зроблены галоўны ўваход, другі ярус васьмігранны, прарэзаны скразнымі арачнымі праёмамі-галаснікамі. Асноўны кубападобны аб'ём накрыты пакатым чатырохсхільным бляшаным дахам, на вяршыні якога ўзвышаецца цыбулепадобны купалок на васьмігранным драўляным барабане. Старажытнарускі каларыт архітэктуры надае будынку пластычны дэкор: аркатурныя з гіркамі падкарнізныя паясы па перыметры асноўнага аб'ёму, кілепадобныя броўкі над здвоенымі і адзінарнымі арачнымі вокнамі.

Літаратура

  • Кулагін, А. М. З архітэктурнага мінулага / А. М. Кулагін // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1988. — С.43 — 45.
  • Храм во имя Святой Троицы // Храмы и приходы Витебской православной Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост. А. Матвеев, Н. Дубенецкий. — Витебск, 2002. — С. 153—154.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі