Бярэзінская водная сістэма: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др лінк
Радок 8: Радок 8:


[[ru:Березинская водная система]]
[[ru:Березинская водная система]]
[[uk:Березинська водна система]]

Версія ад 14:34, 29 мая 2009

Шаблон:Вызнч — штучны водны шлях, які злучаў раку Бярэзіну (басейн Дняпра) з ракой Улай (басейн Заходняй Дзвіны. Даўжыня 162,1 км. Мелася 14 шлюзаў і паўшлюзаў, 4 бейшлоты. Эксплуатавалася пераважна ў XIX ст. Пабудаваная ў 17971805 гг. (І.К. Герард, Ф.І. Герард, М.І. Фрэйганг, Я.Э. дэ Вітэ і Ф.П. Дэвалан). Рэканструявалася ў 1810—1812, 1823—1836, 1870—1880-х гг. Сістэма прызначалася для вывазу сельгаспрадукцыі і сыравіны, а таксама леса з Магілёўскай і Мінскай губерняў да Рыжскага порта. Першыя праекты злучэння Дняпра з Заходняй Дзвіной распрацаваныя ў 1701. Ідэя Бярэзінскага канала належыць шляхціцу Чацкаму (1794).

Бярэзінская водная сістэма ішла з ракі Бярэзіны ад мястэчка Броды па Сергучоўскаму каналу (3 шлюза; 8,7 км), рацэ Сергуч, азёрам Манец і Плаўна (злучаныя каналам даўжынёй 4 км), Бярэзінскаму каналу (4 шлюза; 7,6 км), возеру Вярэшча, рацэ Берсшча, Вербскаму каналу (2 шлюза; 2,6 км), рацэ Эса, 1-аму Лепельскаму каналу (2 шлюза; 8 км), Лепельскаму возеру, 2-ому Лепельскаму каналу (1 шлюз; 0,2 км), рацэ Ула, Чашніцкаму каналу (2 шлюза; 1,2 км), ізноў па рацэ Ула ў раку Заходняя Дзвіна.

Да 1817 і з 1880-х гг. па сістэме здзяйснялася суднаходства (у канцы XIX ст. штогод па сістэме перавозілася да 40—50 млн. пудоў груза). Канкурэнцыя чыгунак прывяла да заняпаду сістэмы ў пачатку XX ст. Тым не менш, яшчэ да 1941 па частцы сістэмы сплаўлялі лес, але падчас вайны шлюзы былі падарваныя і каналы канчаткова прыйшлі ў заняпад. У цяперашні час частка каналаў выкарыстоўваецца турыстамі — энтузіястамі падарожжаў па водных шляхах.