Лепельскае

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Лепельскае возера)
Jump to navigation Jump to search
Лепельскае
Lake Lepel Belarus.jpg
Каардынаты: 54°55′20″ пн. ш. 28°42′02″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 145 м
Даўжыня 7,57 км
Шырыня 2,03 км
Плошча 10,18 км²
Аб'ём 74,67 км³
Даўжыня берагавой лініі 39,65 км
Найбольшая глыбіня 33,7 м
Празрыстасць 1,9 м
Плошча вадазбору 1279,6 км²
Упадаюць Рака Эса
Выцякаюць Ула (прыток Заходняй Дзвіны)
Лепельскае (Беларусь)
Лепельскае
Лепельскае
Лагатып Вікісховішча Лепельскае на Вікісховішчы
Lepielskae vozera.jpg

Лепельскае возера, або Лепель — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў басейне ракі Ула (выцякае з возера), на паўночнай ускраіне горада Лепель.

Плошча 10,18 км². Найбольшая глыбіня 33,7 м. Даўжыня 7,57 км. Найбольшая шырыня 2,03 км. Даўжыня берагавой лініі 39,65 км. Аб'ём вады 74,67 млн м³. Плошча вадазбору 1279,6 км².

Катлавіна падзяляецца на 3 часткі, якія маюць мясцовыя назвы: паўночная — Кусцінскае возера (глыбіня 23 м), паўднёвая — Гарадское возера (19,5 м), усходняя — Белае возера (33,7 м). Схілы катлавіны на поўдні і паўднёвым усходзе і месцамі на 3 вышынёй да 25 м, з асыпкамі і апоўзнямі, месцамі задзернаваныя; астатнія вышынёй каля 10 м, пад пасевамі, на ўсходзе пад лесам. Шмат заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, задзернаваныя, месцамі пад хмызняком, на поўдні і паўднёвым усходзе зліваюцца са схіламі, участкамі абразійныя.

У 1958 г., калі на ракі Ула была пабудавана Лепельская ГЭС, узровень возера падняты прыкладна на 4 м, што істотна змяніла яго гідралагічны рэжым і канфігурацыю берагавой лініі.

Падводная частка катлавіны ўскладнена шматлікімі мелямі на месцы былых астравоў і ўпадзінамі. Дно да глыбіні 7—7,5 м выслана пяскамі, глыбей — сапрапелямі. Прыбярэжная расліннасць утварае паласу шырынёй ад 3 м да 300 м, зрэджаную каля абразійных берагоў. Упадаюць рэкі Эса (на поўдні) і Зеха (на поўначы). У возеры вельмі багаты жывёльны свет.

Выкарыстоўваецца для адпачынку і ў аздараўленчых мэтах (на беразе база адпачынку, пансіянат «ЛОДЭ»).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007. — с. 248.