Ліпіцкая культура: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 5: | Радок 5: | ||
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]] |
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Еўропы]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Археалагічныя культуры Украіны]] |
Актуальная версія на 03:36, 17 чэрвеня 2018
Ліпіцкая культура – археалагічная культура гета-фракійскіх плямён, якія ў I – II ст. насялялі рэгіён Верхняга Паднястрояўя. Назва ад могільніка Верхняя Ліпіца Івана-Франкоўскай вобласці (Украіна). Асноўныя заняткі насельніцтва – жывёлагадоўля, жалезаробчая вытворчасць. Паселішчы размяшчаліся на схілах гор. Жытлы – зямлянкі чатырохвугольнай і авальнай формы плошчай да 25 м² з каменнымі агнішчамі. Большасць вядомых пахаванняў - грунтавыя могільнікі з абрадам трупаспалення разам з асабістымі рэчамі змяшчалі ў керамічную урну і накрывалі міскаю. Насельніцтва вырабляла жалезныя сякеры, долаты, нажы, крэсівы, спражкі і іншае. Кераміка ляпная і ганчарная (цюльпанападобныя і акруглыя гаршкі, нярэдка з наляпнымі валікамі, міскі, чашы на высокай ножцы і іншае). Выкарыстоўваліся прывазныя і мясцовыя рэчы з каляровых металаў: падвескі, фібулы, люстэркі і іншае.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Іоў, А.В. Ліпіцкая культура / А.В.Іоў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах. Том 9: Кулібін – Малаіта / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г.П.Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншае. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. – С. 276.