Эрыгона: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 12: Радок 12:


{{Зноскі}}
{{Зноскі}}

{{Antic-myth-stub}}


[[Катэгорыя:Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў]]
[[Катэгорыя:Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў]]

Версія ад 02:46, 7 лістапада 2019

Эрыгона (стар.-грэч.: Ἠριγόνη) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] — дачка Ікарыя[2], маці Стафіла.

Дыяніс спакусіў яе[3]. Дыяніс падарыў каханаму Эрыгоны вінаградную лазу, а яе бацьку — мех з віном. Калі бацька быў забіты п'янымі афінскімі пастухамі, якія упершыню паспрабавалі віно і палічылі, што Ікарый пачаставаў іх ядам, Эрыгона павесілася на дрэве[4], папрасіўшы ў перадсмяротнай малітве пра тое, каб усе дзяўчыны Афін паступалі гэтак жа датуль, пакуль не будуць знойдзены забойцы яе бацькі. Малітвы былі пачуты: афінскія дзяўчыны, якіх багі паразілі вар'яцтвам, скончылі жыццё самгубствам, а Эрыгону пасля яе смерці Зеўс ператварыў у сузор'е Дзевы [5]. Ёй прысвечаны эпілій Эратасфена.

Кожны год у Афінах праводзілася свята віна, на якім Ікарыя і Эрыгону паважалі як герояў. На гэтым свяце дзяўчыны разгойдваліся на арэлях, да якіх падвешвалі таксама фаласы з кветак [6].

У гонар Эрыгоны названы астэроід (163) Эрыгона, адкрыты ў 1876 годзе.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.666
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 14, 7
  3. Авідзій. Метамарфозы VI 125
  4. Нон. Дзеянні Дыяніса XLVII 222
  5. Гігін. Міфы 130; Гігін. Астраномія II 25, 2
  6. Сервий. Комментарий к «Георгикам» Вергилия II 389 // Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.162; Першы Ватыканскі міфаграф I 19