Да адкрыцця Мікенскай культуры пазнейшыя даследчыкі лічылі, што Дыяніс прыйшоў у Грэцыю з варварскіх зямель, паколькі яго экстатычны культ з апантанымі пляскамі, захапляльнай музыкай і празмерным п'янствам, здаваўся даследчыкам чужым яснаму розуму і цвярозаму тэмпераменту элінаў. Аднак ахейскія надпісы сведчаць, што грэкі ведалі Дыяніса яшчэ да Траянскай вайны. У Піласе адзін з месяцаў называўся di-wo-nu-so-jo me-no (месяц Дыяніса)[3].
У рымскай міфалогіі яму адпавядае Лібер (лац.: Liber), сустракаецца таксама імя Ба́хус (лац.: Bacchus).
Зноскі
↑Рэчава-паняційны слоўнік грэчаскай мовы. Мікенскі перыяд. Л., 1986. С.142
↑Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.380-382, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.454-457
↑Рэчава-паняційны слоўнік грэчаскай мовы. Мікенскі перыяд. Л., 1986. С.157
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)