Арыстоцель: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Выдаляем: to:Aristotle
др робат Дадаем: tt:Аристотель
Радок 147: Радок 147:
[[tl:Aristoteles]]
[[tl:Aristoteles]]
[[tr:Aristoteles]]
[[tr:Aristoteles]]
[[tt:Аристотель]]
[[uk:Аристотель]]
[[uk:Аристотель]]
[[ur:ارسطو]]
[[ur:ارسطو]]

Версія ад 04:14, 28 лістапада 2009

Арыстоцель

Шаблон:Вызнч (ст.-грэч.: Aristotelēs / Αριστοτέλης; 384 да н.э., Стагір — 322 да н.э., Халкіда на Эўбеі), старажытнагрэчаскі філосаф, вучоны-энцыклапедыст, заснавальнік шэрагу навуковых дысцыплін, заснавальнік асобнай філасофскай плыні і фармальнай логікі.

Жыццяпіс

Нарадзіўся ў Стагіры, грэчаскай калоніі ў Фракіі. Паходзіў з высакароднай сям’і (бацька — Нікамах быў лекарам македонскага караля Аміны ІІІ, маці — Фестыда), рана страціў бацькоў. У 18-гадовым узросце пачаў жыць у Афінах, дзе захапіўся лекцыямі Платона. Каля 20 гадоў правёў у Афінскай акадэміі, філасофскай школе Платона, спачатку вучнем, а пасля паўнапраўным членам.

Пасля смерці Платона (347 да н.э.), у 343 да н.э. македонскі кароль Філіп даверыў Арыстоцелю выхаванне свайго сына Аляксандра. Выхаванне працягвалася каля трох-чатырох гадоў, пасля яго заканчэння Арыстоцель быў шчыра ўзнагароджаны царом. У 335 да н.э. адкрыў у Афінах філасофскую школу (Лікей, адсюль назва навучальнай установы ліцэй). Заняткі Арыстоцель праводзіў, гуляючы па алеях саду, таму яго вучняў сталі называць «перыпатэтыкамі» (тыя, што прагульваюцца).

Пасля смерці Аляксандра Македонскага жыхары Афінаў паднялі паўстанне для ўзнаўлення незалежнасці. Арыстоцель праз свае былыя стасункі з Македоніяй не карыстаўся сімпатыяй у афінян. Арыстоцель вымушаны быў пакінуць Афіны, ратуючыся ад праследавання па абвінавачванню ў злачынстве супраць рэлігіі. Памёр ён у 322 да н. э. у Халкідзе на Эўбеі.

Навуковыя погляды

Арыстоцель лічыў, што ўсе рэчы, якія рэальна існуюць, створаны з формы і матэрыі. Паводле яго, матэрыя — субстанцыя без формы, якая з’яўляецца матэрыялам для ўсіх рэчаў. Форма ж робіць матэрыю нейкім канкрэтным прадметам, іншымі словамі — гэта сутнасць кожнай рэчы. Форма не можа існаваць без матэрыі і наадварот. Пачаткам усяго існага з'яўляецца Бог. Арыстоцель сістэматызаваў і развіў практычна ўсе галіны тагачасных ведаў – логіку, філасофію, прыродазнаўства, гісторыю, палітыку, этыку, літаратуру, эстэтыку.

Ім напісаны сотні кніг («Катэгорыя», «Аналітыкі», «Метафізіка», «Фізіка», «Гісторыя жывёл», «Пра душу», «Палітыка», «Паэтыка»). Арыстоцель лічыў, што людзі пачалі філасофстваваць, каб пазбавіцца ад няведання, і неабходна стварыць асаблівую навуку, якая б даследавала «пачаткі і прычыны». Пазней гэта навука была названа «метафізікай». Арыстоцель крытыкаваў вучэнне Платона пра ідэі як першакрыніцу рэальнага свету. У аснове быцця бачыў 4 пачаткі: форму, матэрыю, крыніцу руху і мэты. Паводле яго вучэння форма (актыўны пачатак) пераўтварае матэрыю (пасіўны пачатак) як магчымасць рэчы ў рэальны, канкрэтны прадмет. Першарухавіком свету і вышэйшай мэтай яго развіцця лічыў Бога. Гэта абумовіла аб'ектыўна-ідэалістычны характар яго філасофіі. Працэс пазнання ён разумеў як рух ад адчуванняў да агульных паняццяў, паколькі «ўсялякія навуковыя веды ёсць веды пра агульнае». У касмалогіі Арыстоцель стаяў на пазіцыях геацэнтрызму (Зямля - цэнтр). Прызнаваў мэтазгоднасць у жывой прыродзе, апісаў шматлікія віды жывёл. Разглядаючы ўзаемаадносіны індывіда і грамадства, прыйшоў да высновы, што чалавек «істота палітычная, ..., грамадская». Таму важную ролю адводзіў дзяржаве. Лепшай формай дзяржаўнага ладу лічыў такую ўладу, пры якой выключаліся б злоўжыванне ўладай, падаўленне свабод грамадзян, прычыненне шкоды дабрабыту і годнасці людзей. Але пры гэтым ён апраўдваў рабаўладальніцкі характар антычнага грамадства і лічыў, што рабства існуе «ад прыроды». У эстэтычных трактатах развіваў тэорыю мастацтва, якое набліжаецца да рэальнасці. Яго вучэнне моцна паўплывала на пазнейшае развіццё філасофскай думкі і амаль 2 тыс. гадоў існавала як плынь арыстоцелізму ў філасофіі і прыродазнаўстве. Арыстоцель з'явіўся заснавальнікам фармальнай логікі, стваральнікам сілагістыкі, якія паслужылі філасофскай асновай схаластыкі.

Навуковая спадчына

Творы Арыстоцеля былі вядомыя на Русі, ў 1415 ст. распаўсюджваліся зборнікі, што ўключалі ўрыўкі яго твораў. У ВКЛ Цікавасць беларускай грамадскай думкі да ідэй Арыстоцеля ўзрасла ў эпоху Адраджэння. Глыбока ведаў яго творы Ф. Скарына, які пісаў пра неабходнасць злучэння «Саламонавай і Арыстоцелевай мудрасці». Ва ўмовах рэфармацыйнага руху прадстаўнікі прагрэсіўнай грамадскай думкі ВКЛ асаблівае значэнне надавалі сацыяльна-палітычным і эстэтычным дактрынам Арыстоцеля (С. Будны, Л. Зізаній, А. Волан і інш.). У 1568 Ян Ліцыній Намыслоўскі выдаў «Дапаможнік для авалодання вучэннем Арыстоцеля». Элементы філасофіі Арыстоцеля вывучаліся ў брацкіх школах. У 1718 ст. у навучальных установах ВКЛ вучэнне Арыстоцеля трактавалася ў духу рэлігійна-каталіцкай артадоксіі; у той жа час значна ўзрасла цікавасць да яго прыродазнаўчых канцэпцый. Эклектыкі імкнуліся злучыць ідэі Арыстоцеля з новай навукай. Але ў канцы 18 ст. адбыўся адыход навуковай думкі ад схаластызаванага арыстоцелізму.

Шаблон:Літ

У Сеціве

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA