Саўка ды Грышка: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 91: Радок 91:


[[Катэгорыя:Народныя песні]]
[[Катэгорыя:Народныя песні]]
[[Катэгорыя:Беларускія народныя песні]]

Версія ад 19:46, 12 снежня 2020

Саўка ды Грышка — народная песня, апрацоўка народнай мелодыі — Міхаіл Антонавіч Казінец

Песня мае два тэксты.

Гісторыя

Гістарычна песня — рэлігійная, калядная[1]. Янка Купала ў 1920-х, каб была магчымасць выкарыстоўваць у савецкіх школах, перарабіў тэкст на нерэлігійны. Потым у кнігах змяшчалі адаптаваны на аснове Купалавага тэкст.

Адаптаваны Гістарычны

Саўка ды Грышка ладзілі дуду

Павесяліцца ды прагнаць нуду.

Ду-ду-ду, ду-ду-ду,

Ды прагнаць нуду.


Як разышліся музыкі, гу-га!

Згінула гора, згінула туга.

У-га-га, у-га-га,

Згінула туга.


Дзедка старэнькі, ёмкі ўзяўшы жмут,

Кіем на дзверы паказаў ім тут.

Ту-ту-ту, ту-ту-ту,

Паказаў ім тут.


Вы сабе дуйце сваё го-ца-ца,

Толькі не страшце малога хлапца.

Го-ца-ца, го-ца-ца,

Малога хлапца.

Саўка ды Грышка ладзілі дуду

Павесяліцца з ёй на Каляду.

Ду-ду-ду, ду-ду-ду,

З ёй на Каляду.


Як разышліся музыкі, гу-га!

Згінула гора, згінула туга.

У-га-га, у-га-га,

Згінула туга.


Дзедка старэнькі, ёмкі ўзяўшы жмут,

Кіем на дзверы паказаў ім тут.

Ту-ту-ту, ту-ту-ту,

Паказаў ім тут.


Вы сабе дуйце сваё го-ца-ца,

Толькі не страшце Езуса-хлапца.

Го-ца-ца, го-ца-ца,

Езуса-хлапца

Выканаўцы

Зноскі

Спасылкі