Інгер-Лена Лам: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) др JerzyKundrat перанёс старонку Інгер-Лена Ламм у Інгер-Лена Лам не пакінуўшы перасылкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 11: | Радок 11: | ||
| род дзейнасці = лётчык, медык |
| род дзейнасці = лётчык, медык |
||
| жонка = Карл-Юхан Ламм |
| жонка = Карл-Юхан Ламм |
||
}}'''''Інгер-Лена'' Крысціна |
}}'''''Інгер-Лена'' Крысціна Лам''', у дзявоцтве '''Хультберг''' (нар. [[27 снежня]] [[1942]], [[Лунд]], [[Швецыя]]) — шведскі матэматычны і медыцынскі фізік ва ўніверсітэцкай бальніцы Лунда. Стала вядомай у 1960-е гады як першая жанчына ў [[Швецыя|Швецыі]], якая атрымала ваенную адукацыю для паступлення на службу вайсковым лётчыкам. |
||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
[[Файл:FIB 30 1962.png|злева|міні |
[[Файл:FIB 30 1962.png|злева|міні|Вокладка часопіса Folket i Bild №30, 1962 год.]] |
||
Інгер-Лена Хультберг нарадзілась і вырасла ў [[Лунд|Лундзе]]. Яе бацька быў настаўнікам, а маці — гісторыкам. Яна з дзяцінства праяўляла цікавасць да тэхналогій, цікавілася сямейным аўтамабілем і матацыкламі. У старшай школе спецыялізавалася на матэматыцы і працавала над спецыяльным праектам па [[Газадынаміка|аэрадынаміцы]]. Вывучая англійскую мову ў Вялікабрытаніі, яна праводзіла вольны час, назірая за самалётамі ў аэрапортах Кройдану і Біггін Хілл, якія вядомыя сваёй дзейнасцю ў ваенныя часы. Яе першы палёт адбыўся ў [[Швецыя|Швецыі]] на старым двухмесным Sk 16. |

Радок 28: | Радок 28: | ||
* [https://www.researchgate.net/profile/Inger_Lena_Lamm Навуковыя даследаванні і публікацыі] |
* [https://www.researchgate.net/profile/Inger_Lena_Lamm Навуковыя даследаванні і публікацыі] |
||
* [https://www.forsvarsmakten.se/sv/information-och-fakta/var-historia/artiklar/inger-lena-hultberg/ Артыкул на старонцы УС Швецыі] |
* [https://www.forsvarsmakten.se/sv/information-och-fakta/var-historia/artiklar/inger-lena-hultberg/ Артыкул на старонцы УС Швецыі] |
||
{{DEFAULTSORT:Лам Інгер}} |
|||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лундзе]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лундзе]] |
||
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў]] |
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1942 годзе]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1942 годзе]] |
||
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 27 снежня]] |
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 27 снежня]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Фізікі Швецыі]] |
Версія ад 21:39, 10 сакавіка 2021
Інгер-Лена Ламм | |
---|---|
шведск.: Inger-Lena Christina Lamm | |
Імя пры нараджэнні | Інгер-Лена Крысціна Хультберг |
Род дзейнасці | лётчык, медык |
Дата нараджэння | 27 снежня 1942 (81 год) |
Месца нараджэння | Лунд |
Грамадзянства | Швецыя |
Муж | Карл-Юхан Ламм |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Сайт | researchgate.net/profile… |
Інгер-Лена Крысціна Лам, у дзявоцтве Хультберг (нар. 27 снежня 1942, Лунд, Швецыя) — шведскі матэматычны і медыцынскі фізік ва ўніверсітэцкай бальніцы Лунда. Стала вядомай у 1960-е гады як першая жанчына ў Швецыі, якая атрымала ваенную адукацыю для паступлення на службу вайсковым лётчыкам.
Біяграфія
Інгер-Лена Хультберг нарадзілась і вырасла ў Лундзе. Яе бацька быў настаўнікам, а маці — гісторыкам. Яна з дзяцінства праяўляла цікавасць да тэхналогій, цікавілася сямейным аўтамабілем і матацыкламі. У старшай школе спецыялізавалася на матэматыцы і працавала над спецыяльным праектам па аэрадынаміцы. Вывучая англійскую мову ў Вялікабрытаніі, яна праводзіла вольны час, назірая за самалётамі ў аэрапортах Кройдану і Біггін Хілл, якія вядомыя сваёй дзейнасцю ў ваенныя часы. Яе першы палёт адбыўся ў Швецыі на старым двухмесным Sk 16.
Інгер-Лена паступіла на факультэт фізікі ў Лундскім універсітэце. Летам 1962 года яна стала першай жанчынай [1], якая была прынята ў лётную школу ВПС Швецыі ў Вестэросе, дзе праводзіла многа часу ў цэнтральнай майстэрні ў якасці бортінжынера. Адзіная жанчына з групы 30 чалавек, якая вярнулася ў лётную школу летам 1963 года, а ў 1964 году атрымала спецыяльнасць бортінжынера.
Аднак неўзабаве стала відавочна, што яна ніколі не будзе дапушчана да службы ў ВПС. У выніку яна была вымушана адмовіцца ад кар'еры авіятрысы і вырашыла працягнуць сваё акадэмічныя даследаванні, у канечным рахунку атрымаўшы ступень доктара тэхнічных навук у Лундскім універсітэце. Пасля яна працавала фізікам ва ўніверсітэцкай бальніцы, займалася даследаваннямі ў вобласці лячэння ракавых захворванняў, была навуковай кансультанткай аж да выхаду на пенсію ў 2010 году.
Крыніцы
- Mats Nygren Inger-Lena - FÖRSTA TRULAN VID LTH (швед.). — LTH, 2010.
- Börje Crona Soldat Inger-Lena - flickan som vill flyga (швед.). — Folket i Bild, 1962.
- Núria Jornet, Markus Buchgeister Inger-Lena Lamm (Sweden): From jet-fighter to fighting cancer (англ.). — European Medical Physics News, 2009.
- Навуковыя даследаванні і публікацыі
- Артыкул на старонцы УС Швецыі
- ↑ "Inger-Lena Hultberg. Sveriges första kvinnliga värnpliktiga". Forsvarsmakten.