Віцебскае праектна-канструктарскае бюро аўтаматызаваных сістэм кіравання: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 7 categories using HotCat
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Zamkavaja Street 4, Viciebsk (03).jpg|міні|справа|Будынак ПКБ АСК]]
'''Віцебскае праектна-канструктарскае бюро аўтаматызаваных сістэм кіравання''' — колішняе прадпрыемства ў [[Віцебск]]у. Існавала ў 1970—2015 гадах. Размяшчалася ва ўласным будынку па [[Вуліца Замкавая (Віцебск)|вуліцы Замкавай]], 4.
'''Віцебскае праектна-канструктарскае бюро аўтаматызаваных сістэм кіравання''' — колішняе прадпрыемства ў [[Віцебск]]у. Існавала ў 1970—2015 гадах. Размяшчалася ва ўласным будынку па [[Вуліца Замкавая (Віцебск)|вуліцы Замкавай]], 4.



Актуальная версія на 18:36, 17 чэрвеня 2021

Будынак ПКБ АСК

Віцебскае праектна-канструктарскае бюро аўтаматызаваных сістэм кіравання — колішняе прадпрыемства ў Віцебску. Існавала ў 1970—2015 гадах. Размяшчалася ва ўласным будынку па вуліцы Замкавай, 4.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Віцебскае ПКБ АСК было створана ў жніўні 1970 года як аддзел Цэнтральнага навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага інстытута арганізацыі і тэхнікі кіравання (ЦНДІТК) Міністэрства прамысловасці БССР. У 1973 годзе аддзел быў ператвораны ў аддзяленне ЦНДІТК. Загадам Міністэрства прыборабудавання, сродкаў аўтаматызацыі і сістэм кіравання СССР № 319 ад 15 лістапада 1973 года — у праектна-канструктарскае бюро.

З 1985 года Віцебскае ПКБ АСК увайшло ў склад Мінскага навукова-вытворчага аб’яднання «Цэнтрсістэм». З 1986 года Віцебскае ПКБ АСК нароўні з ЦНДІТК з’яўлялася рэгіянальным цэнтрам па пастаўцы праграмных сродкаў вылічальнай тэхнікі арганізацыям і прадпрыемствам краіны незалежна ад іх ведамаснай прыналежнасці і падпарадкаванасці.

Загадам Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2003 г. № 383 быў вызначаны статус рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскае праектна-канструктарскае бюро аўтаматызаваных сістэм кіравання» як даччынага прадпрыемства навукова-даследчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «ЦНДІТК». Загадам Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2006 г. № 892 правы заснавальніка даччынага прадпрыемства былі перададзены вытворчаму рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству «Завод паўправадніковых прыбораў» НВА «Інтэграл». У 2013 годзе Інтэграл стаў холдынгам, а Віцебскае ПКБ АСК унітарным навукова-вытворчым прадпрыемствам у яго складзе.

Загадам ААТ «Інтэграл» — кіруючай кампаніі холдынгу «Інтэграл» № 124 ад 16 сакавіка 2015 года Віцебскае ПКБ АСК рэарганізавана шляхам далучэння да кіруючай кампаніі холдынгу з 30 чэрвеня 2015 года. Пры гэтым сваю асноўную дзейнасць і адносіны з заказчыкамі прадпрыемства спыніла. Былыя супрацоўнікі 12 мая 2015 года заснавалі прыватнае ПКБ «Віцебск».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]