Народны каляндар усходніх славян: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: першае рэдагаванне Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Rescuing 3 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6
Радок 16: Радок 16:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* ''Васілевіч Ул. А.'' [http://starbel.narod.ru/kalendar.htm Беларускі народны каляндар] // Паэзія беларускага земляробчага календара. Склад. Ліс А.С.. — Мн., 1992. — С. 554-612.
* ''Васілевіч Ул. А.'' [http://starbel.narod.ru/kalendar.htm Беларускі народны каляндар] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20120511182730/http://starbel.narod.ru/kalendar.htm |date=11 мая 2012 }} // Паэзія беларускага земляробчага календара. Склад. Ліс А.С.. — Мн., 1992. — С. 554-612.
* ''Лозка А.'' Беларускі народны каляндар. — Мінск: Полымя, 2002. — ISBN 98507-0298-2
* ''Лозка А.'' Беларускі народны каляндар. — Мінск: Полымя, 2002. — ISBN 98507-0298-2
* ''Некрылова А. Ф.'' Круглый год. — М.: Правда, 1991. — 496 с. — ISBN 5-252-00598-6.
* ''Некрылова А. Ф.'' Круглый год. — М.: Правда, 1991. — 496 с. — ISBN 5-252-00598-6.
* ''Пропп В. Я.'' [http://www.philol.msu.ru/~folk/files/lib/Propp_1995.pdf Русские аграрные праздники]. — СПб.: Терра — Азбука, 1995. — 176 с. — ISBN 5-300-00114-7.
* ''Пропп В. Я.'' [http://www.philol.msu.ru/~folk/files/lib/Propp_1995.pdf Русские аграрные праздники] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20130317192617/http://www.philol.msu.ru/~folk/files/lib/Propp_1995.pdf |date=17 сакавіка 2013 }}. — СПб.: Терра — Азбука, 1995. — 176 с. — ISBN 5-300-00114-7.
* ''Сапіга В. К.'' [http://www.sviato.in.ua/texts/sapiga_spring.php Українські народні свята та звичаї] — К.: Т-во «Знання України», 1993. — 112 с. — ISBN 5-7770-0582-9.
* ''Сапіга В. К.'' [http://www.sviato.in.ua/texts/sapiga_spring.php Українські народні свята та звичаї] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20140217091344/http://www.sviato.in.ua/texts/sapiga_spring.php |date=17 лютага 2014 }} — К.: Т-во «Знання України», 1993. — 112 с. — ISBN 5-7770-0582-9.





Версія ад 07:32, 18 студзеня 2022

«Круглы год». Лубок. Канец XVII - пачатак XVIII ст.

Народны каляндар ўсходніх славян — сістэма адзначаных у народнай свядомасці замацаваных ці рухомых дат, якая склалася ў старажытнасці і з’яўлялася важным арыенцірам усяго кола рытуальных паводзін у межах гадавога, сезоннага, тыднёвага і сутачнага цыклаў, а таксама асновай прымеркаванасці да пэўных дат сельскагаспадарчых работ. Адна з форм духоўнай культуры народа.

У традыцыйным беларускім народным календары адлюстраваны погляды чалавека на навакольнае асяроддзе, шматлікія культурныя ўплывы, працэсы іх уніфікацыі, дыферэнцыяцыі, узаемаўзбагачэння і інш. Беларускі народны каляндар, які працягваў стараж.-слав. традыцыі, быў звязаны са зменаю фаз (квадраў) месяца, прычым кожная з іх лічылася спрыяльнай або неспрыяльнай для пэўных гаспадарчых работ (пасадку гародніны пачыналі звычайна ў маладзік, а закладванне яе на зіму прымяркоўвалі да апошняй квадры; снаваць пачыналі ў поўню і інш.). Па месячных квадрах у некаторых мясцінах сачылі за рухомымі святамі (напр., Вялікдзень заўсёды святкавалі пасля поўні— месяц у апошнюю чвэрць). Гэта падцвярджэнне таго, што тыднёваму падліку часу ў славян, як і ў інш. народаў, папярэднічала сістэма, арыентаваная на месячны каляндар. У беларускам народным календары захаваліся і рэшткі сонечнага календара — старадаўняга падзелу года адпаведна зімоваму (на Каляду) і летняму (на Купалу) сонцастаянню. Колькасць тыдняў паміж гятымі святамі аднолькавая (26), і Купала падзяляў сялянскі каляндарны год на два паўгоддзі (25 снежня — 24 чэрвеня с. ст.).

Разам з хрысціянствам распаўсюджваўся кананічны хрысціянскі тыдзень, адбывалася замена пэўнай часткі народнай каляндарнай тэрміналогіі на канфесіянальную. Адначасова ішло і прыстасаванне, адаптацыя хрысціянскага (пазней праваслаўнага ці каталіцкага) календара да папярэдняга язычніцкага. Нягледзячы на залежнасць народнага календара ад хрысціянскага, як і другасны характар народнай каляндарнай тэрміналогіі, значэнне асобных святаў, структура традыцыйнага беларускага календара, часам і назвы свят (Куцця, Грамніцы, Вялікдзень, Радаўніца, Сёмуха, Іван Галавасек і інш.) далёка адышлі ад хрысціянскіх кананізаваных форм. Гэта праяўлялася ў народнам асэнсаванні значнай часткі свят царкоўнага календара, нават такіх буйных, як Благавешчанне, Сёмуха, Багач і інш.

Аснова беларускага народнага календара — маркіраваныя і немаркіраваныя дні-святы і будні. Святы падзяляліся на вялікія, ці гадавыя (двунадзесятыя), і малыя, ці прыСВЯТКІ, да якіх прымыкала штотыднёвая нядзеля. Такая дыферэнцыяцыя залежала ад адноснай сілы забароны, якую неабходна было выконваць у час свята (на працягу вялікіх свят стараліся нічога не рабіць ні дома, ні ў полі, у некаторых выпадках нават не гатаваць ежу). Яе парушэнне, паводле народных уяўленняў, магло прывесці да бяды з хатняй жывёлай або да стыхійнага няшчасця. Прытрымліваліся і забароны, прымеркаванай да асобных дзён тыдня: нядзелі, посных дзён — пятніцы, серады (забаранялася ткаць і інш.). Асаблівае значэнне і выяўленасць уласцівы пярэдадню свята (у народнай усведамленні святочны дзень пачынаецца з моманту захаду сонца напярэдадні), на які часта пераносілася агульная асэнсаванасць свята. Важным у народным календары з’яўляўся і наступны за святам дзень, шанаванне якога нібыта прадухіляла град, засуху, навальніцу і інш. У сувязі з тым, што ў народзе фактычна не ўжываліся назвы месяцаў і каляндарныя лічбы, амаль да пач. 20 ст. ў сялянскім побыце захоўваўся характэрны для народнай календара адлік часу.

Гл. таксама

Літаратура