Ручніца: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
ru |
др артыкул вельмі даўно не правіўся, шаблон "пішу" прыбраў, катэгорыю паправіў |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{пішу|}} |
|||
{{пішу|Гэты артыкул і сумежныя з ім трэба ўдакладніць у сэнсе структуры выкладу інфармацыі (назвы артыкулаў, раскладка на артыкулы і падобнае)}} |
|||
[[Выява:HandBombardWesternEurope1390-1400.jpg|thumb|Ручніца 1490-1500]] |
[[Выява:HandBombardWesternEurope1390-1400.jpg|thumb|Ручніца 1490-1500]] |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
{{літ |
|||
== Літаратура == |
|||
⚫ | |||
* {{крыніцы/ВЭС-83}} |
|||
* {{крыніцы/Кабельскі 1975}} |
|||
* {{крыніцы/Окшат Зброя}} |
|||
⚫ | |||
}} |
|||
[[{{ns:category}}:Зброя]] |
|||
[[Катэгорыя:Агнястрэльная зброя]] |
|||
[[ru:Ручница]] |
[[ru:Ручница]] |
Версія ад 22:54, 25 лютага 2010
З артыкулам зараз актыўна працуе ўдзельнік Maksim L.. |
Шаблон:Вызнч: ранняя еўрапейская ручная гладкаствольная агнястрэльная зброя. Тып з'явіўся ў 2-й пал. 14 ст. і меў жалезна-каваны, пазней бронзава-літы ствол калібру 12,5 – 25 мм, прымацаваны да драўлянай ложы[1]. У пач. 16 ст. тып быў выцеснены мушкетамі.
Такая зброя называлася разнастайнымі назвамі ў розных краінах — пішчаль і ручніца на землях Русі (таксама гакаўніца, калі з крукам-гакам), ручная бамбарда (bombarde portative) ці куляўрына (coulevrine) ў Францыі, Італіі, ручная гармата (handgonne) ў Англіі.
Маса да 8 кг, прыцэльная дальнасць стральбы да 150 м[2]. Французскія куляўрыны 14 – 16 ст. мелі даўжыню 1,2 – 2,4 м, важылі 5 – 28 кг.[3] Ручніцы гусітаў 15 ст. мелі кароткі жалезна-каваны васьмікантовы ствол калібру 26-33 мм на прымітыўнай ложы; г.зв. табарыцкія ручніцы мелі калібр 15 мм, а іх ствол і ложа былі ўжо ўзаемапрыстасаваныя[4].
З'яўленне «ручных бамбард» у 2-й пал. 14 ст. запісанае, напрыклад, у гарадской хроніцы Перуджыі, дзе гарадскія ўлады замовілі «50 бамбардаў даўжынёй з далонь (г.зн., 22 – 24 см), якія прабіваюць усякі даспех». У хроніках раннія выпадкі баявога выкарыстання такой зброі зафіксаваныя, напрыклад, Жанам Фруасадам у паведамленні пра бітву пад Комін (1382). Вядомая фрэска 1343 году ў манастыры Паола-дзі-Неры ў Лечэта каля Сіены, дзе абложнікі абстрэльваюць горад з прымітыўных ручніц.
З цягам часу ручніцы сталіся важкім баявым фактарам, напрыклад, гусіцкіх войнаў і Стогадовай вайны; паведамляецца, што ў 1450 годзе французскія кулеўрынеры былі рэальнай пагрозай для англійскіх лучнікаў. У 1430 годзе Піероні Белі апісваў дзеянне куляў, якія «валяць двух і нават трох людзей, не абароненых даспехам». З'явіліся і майстры стральбы, такія, як нейкі мэтр Жан з Латарынгіі, які падстрэліў шмат англійцаў у час аблогі Руана (1428)[5].
Сярод ранейшых ацалелых узораў — бронзавы ствол даўжынёй 281 мм з руінаў замку Таненберг (разбуранага ў 1399)[4], гакаўніца з Ведэльспанг (1400), якая, магчыма, паходзіла з Даніі ці Германіі і захоўвалася ў Тойхусмузеет (Капенгаген).
Зноскі
Літаратура
- Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.)
- Stanisław Kobielski. Polska broń palna, 1975. — 201 с.: іл.
- Эварт Окшотт. Рыцарь и его оружие [A knight and his weapons]; Рыцарь и его доспехи. Латное облачение и вооружение. — М. : ЗАО Центрполиграф, 2007. — 187 с. ISBN 978-5-9524-2636-8.
- Средние века. VIII-XV века: Доспехи и вооружение / Функен Ф., Функен Л. — М., 2002.