Кітайскі каляндар: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кіта́йскі калянда́р''' — месяцова-сонечны каляндар, заснаваны адначасова на фазах Меся...'
 
др робат Дадаем: be-x-old:Кітайскі каляндар
Радок 18: Радок 18:
[[als:Chinesischer Kalender]]
[[als:Chinesischer Kalender]]
[[ar:تقويم صيني]]
[[ar:تقويم صيني]]
[[be-x-old:Кітайскі каляндар]]
[[bg:Китайски календар]]
[[bg:Китайски календар]]
[[ca:Calendari xinès]]
[[ca:Calendari xinès]]

Версія ад 18:18, 5 сакавіка 2010

Кіта́йскі калянда́рмесяцова-сонечны каляндар, заснаваны адначасова на фазах Месяца і вярчэнні сонца і аб’ядноўвае ў сабе элементы як месячнага, так і сонечнага календароў. У Кітаі ў шырокі ўжытак увайшоў Грэгарыянскі каляндар, але месяцовы каляндар, як і раней, выкарыстоўваецца для вызначэння датаў традыцыйных святаў, як, напрыклад, «Свята вясны» («Аджэ»), «Свята сярэдзіны восені» і іншых.

Таксама месяцовы каляндар выкарыстоўваюць астролагі, напрыклад, для вызначэння найспрыяльнейшых дзён для вяселляў альбо для адчынення ўстановаў. Фазы Месяца вызначаюцца з дапамогай месяцовага календара, разбітага на месяцы згодна з месяцовым цыклам.

У Кітаі месяцовы каляндар атрымаў назву «сельскагаспадарчы» (農曆 nónglì), а грыгарыянскі каляндар называецца «звычайным» (公曆 gōnglì), «заходнім» (西曆 xīlì) альбо «сонечным» (日曆 rìlì). Пасля ўвядзення грэгарыянскага календара яго таксама называлі «новым», а месяцовы каляндар — адпаведна — старым.

Варыянты

Іншыя падобныя календары альбо цалкам ідэнтычная кітайскаму (напрыклад, карэйскі), альбо падобныя да кітайскага, але маюць пэўныя адрозненні (у в'етнамскім календары — Трус у задыякальным цыкле заменены на Ката; у тыбетскім календары — змененыя некалькі задыякальных назваў жывёлаў; у японскім календары — зменены прынцып падзялення, з-за чаго з'яўляюцца адрозненні ў гадах з іншымі календарамі).

Элемэнты кітайскага (кітайска-уйгурскага) календара дзякуючы мангольскім захопам зрабіліся таксама здабыткам ісламскіх народаў. Назвы жывёл, перакладзеныя з мангольскай мовы на турэцкую, выкарыстоўваліся для вядзення храналагічных запісаў, чыноўніцкіх і гістарычнах дакументаў на тэрыторыях, дзе былі пашыраныя пэрсідская і турэцкая мовы ад Малой Азіі да Індыі, пачынаючы зь сярэднявечча і на найноўшага часу. У Іране месяцовы каляндар заставаўся ў побыце сялян і збіральнікаў падаткаў да часу забароны на ягонае выкарыстанне ў 1925 годзе.

Шаблон:Накід