Міхаіл Восіпавіч Біч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон
больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул|сірата1}}
Радок 1: Радок 1:

{{ізаляваны артыкул|сірата1}}
{{Картка:Асоба
{{Картка:Асоба
|імя =
|імя =

Версія ад 22:51, 14 жніўня 2010

Міхаіл Восіпавіч Біч
Файл:Міхаіл Восіпавіч Біч.jpg
Род дзейнасці гісторык
Дата нараджэння 27 мая 1937
Месца нараджэння в. Мілявічы, Мастоўскі раён
Дата смерці 17 мая 1999
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Восіпа Пятровіч Біч
Маці Ганна Антонаўна Біч
Альма-матар
Файл:Міхаіл Восіпавіч Біч 1960-я.jpg
Міхаіл Біч (1960-я)

Міхаіл Восіпавіч БІЧ (27 мая 1937, в. Мілявічы, цяпер Мастоўскі раён Гродзенскай вобл. — 17 мая 1999), беларускі гісторык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Восіпа Пятровіча і Ганны Антонаўны Бічоў. Скончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу, у 1953 г. праз конкурс 8-м чалавек на месца паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў з адзнакай у 1958 г. Працаваў настаўнікам у сельскіх школах Пастаўскага і Мастоўскага раёнаў. Планаваў паступаць у аспірантуру пры гістарычным факультэце Мінскага педінстытута, потым паступаў у аспірантуру пры Інстытуце гісторыі, дзе на іспытах не хапіла аднаго бала. Рэферат і адказы на іспытах спадабаліся загадчыку сектарам гісторыі Беларусі эпохі капіталізму праф. К. І. Шабуні, які прыняў М. Біча на працу на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. М. Біч распрацоўваў тэму «Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў 1900—1917 г.» — акрэсліў кірунак сваіх даследаванняў гісторыяй рабочага і сацыял-дэмакратычнага руху ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст.

У 1970 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883—1903 г.», якая ў 1973 г. выйшла манаграфіяй. У 1971 г. М. В. Біч быў абраны на пасаду старшага навуковага супрацоўніка. Пасля публікацыі манаграфіі амаль дзесяцігоддзе вывучаў рабочы рух у Беларусі ў 1861—1907 г. У 1984 г. у вынікам даследаванняў выйшла манаграфія «Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 г.», якая была абароненая як доктарская дысертацыя (1984). З ліпеня 1983 г. М. В. Біч загадчыкам сектара гісторыі Беларусі перыяду капіталізму. Потым сектар змяніў сваю назву і быў пераўтвораны ў аддзел гісторыі Беларусі кан. 18 — пач. 20 ст. З 1989 г. кіраваў аддзелам на грамадскіх пачатках, бо быў абраны намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР па навуковай рабоце. Разам з вывучэннем рабочага класа і буржуазіі ён даследаваў дзейнасць буржуазных і дробнабуржуазных партыяў і груповак, а таксама народніцкі рух, перыядычны друк Беларусі і праблемы нацыянальнага Адраджэння пач. 20 ст.

Адначасова быў намеснікам старшыні вучонага Савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыяў, створаным пры Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, сябрам Савета па абароне дысертацый пры Дзяржпедуніверсітэце, уваходзіў у склад навуковага Савета інстытута. Апроч гэтага, М. В. Біч на працягу 4 гадоў узначальваў экспертны савет Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь па гістарычных навуках і мастацтвазнаўству. Шэсць аспірантаў пад ягоным кіраўніцтвам абаранілі кандыдацкія дысертацыі.

Апроч 2-х манаграфій, аўтар раздзелаў ў 7 калектыўных кнігах: Гісторыя Беларускай ССР. Т. 2. (Мінск, 1972), Исторические корни дружбы и единения украинского и белорусского народов (Киев, 1978), Достижения исторической науки в БССР за 60 лет (Минск, 1979), История рабочего класса Белорусской ССР. В 4-х томах. Т.1 (Минск, 1984), Асвета і педагагічная думка ў Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. (Мінск, 1985), Полоцк: исторический очерк. 2-е изд. (Минск, 1987), Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х частках. Ч. І. (Мінск, 1987). Таксама аўтар 54 артыкулаў у навуковых выданнях і 230 артыкулаў у энцыклапедычных выданнях, 4-х вучэбных дапаможнікаў і 5 праграмаў для сярэдняй школы па гісторыі Беларусі.





Зноскі

  1. Смалянчук А. Спіс навуковых публікацый…

Літаратура

  • Каробушкіна Т. Таленавіты гісторык Беларусі // Гістарычны Альманах, Т.6, 2002;
  • Смалянчук А. Міхась Восіпавіч Біч // БГА. Т.6, сш. 1-2(10-11). Снеж. 1999.
  • Смалянчук А. Спіс навуковых публікацый Міхася Восіпавіча Біча // Гістарычны Альманах, Т.6. 2002.