Бругэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11: Радок 11:


Гіпотэза, якая звязвае назву горада са словам «мост» ({{lang-nl|brug}}) лічыцца найменш імавернай. Абгрунтаванне непрыняцця такога паходжання назвы падмацоўваецца эвалюцыяй самаго слова ''brug'', якое раней вымаўлялася як ''Brigge'' (для параўнання, англійскае слова ''bridge'', старажытнаанглійскае — ''brycg'', фрызскае — ''brigge'' або ''bregge'', гальскае — ''briva'').
Гіпотэза, якая звязвае назву горада са словам «мост» ({{lang-nl|brug}}) лічыцца найменш імавернай. Абгрунтаванне непрыняцця такога паходжання назвы падмацоўваецца эвалюцыяй самаго слова ''brug'', якое раней вымаўлялася як ''Brigge'' (для параўнання, англійскае слова ''bridge'', старажытнаанглійскае — ''brycg'', фрызскае — ''brigge'' або ''bregge'', гальскае — ''briva'').

=== Неафіцыйныя назвы горада ===
Часта горад называюць '''«Паўночнай Венецыяй»''' з-за вялікай колькасці каналаў і мастоў (каналы ў Бруге атрымалі ўласнае імя — ''ра́ен'' («reien») ад назвы ракі, што цячэ праз горад — Рае).
Таксама жыхары Бруге называюць свой горад — '''Брэйдэлстад''' («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі легендарнага героя з паданняў [[14 стагоддзе|XIV]] стагоддзя Яна Брэйделя.

Жартаўлівая мянушка жыхароў Бруге — '''«Бругскія вар’яты»''' («Brugse zotten»). Гэтая мянушка з'явілася дзякуючы наступнай легендзе: жыхары горадп падчас сваёй барацьбы за аўтаномію ў [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннае Рымскае імперыі]], ў [[1488]] годзе зняволілі на чатыры месяцы Максіміліяна I Аўстрыйскага. За гэта гораду было забаронена праводзіць штогадовы кірмаш. Каб неяк задобрыць манарха, жыхары Бруге для яго правялі вялікі фэст для вяртанья дазволу на правядзенне кірмашу, на спагнанне падаткаў і ... будаўніцтва вар’яцкага дому. Ягоны адказ быў такі: «Зачыніце ўсе порты Бруге і атрымаеце вар’яцкі дом!».

== Геаграфія ==
Горад знаходзіцца на паўночным захадзе краіны, за 15 км ад марскога берагу. Бруге атачаюць урадлівыя раўніны. Горад знаходзіцца на чыгуначнай лініі [[горад Гент|Гент]] — Остэндэ. На тэрыторыі горада зліваюцца тры каналы — ў накірунку Гента, Слаўса і Остэнда; глыбіня гэтых каналаў дазваляе хадзіць па ім вялікім марскім караблям.

== Гісторыя ==

=== Гісторыя да XVI стагоддзя ===
Гісторыя Бруге, якая падмацоўваецца дакладнымі звесткамі, адносіцца да [[3 стагоддзе|III]] стагоддзя — перыяд [[Рымская Імперыя|Рымскай імперыі]], калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў германскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаванняў. Адное з такіх умацаванняў было разлічанае на абарону ад уварвання з [[Паўночнае мора|Паўночнага мора]] і працягнулася на ўзьярэжжы ля вусця ракі Рае, дзе пазней паўстаў горад.

Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае развіццё дзякуючы блізкасці [[Англія|Англіі]] і зносінамі са [[Скандынавія|Скандынавіяй]]. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруге толькі падчас прыліву. Так было да [[12 стагоддзе|XII]] стагоддзя, пакуль пасля паслядоўнага напаўнення вадой аднаго з рукавоў ракі, горада не атрымаў прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.

У [[13 стагоддзе|XIII]] стагоддзя Бруге становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач [[Еўропа|Еўропы]]. Горад набыў прывіеляваную пазіцыю ў гандлі тканінамі з Англіяй у параўнанні з астатнімі фламандскімі гарадамі. Важнай прычынай было і тое, што Бруге меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Еўропы, якія праходзілі праз іншыя важныя гарады — [[горад Гент]], [[горад Мехелен]], [[Брусель]] і [[горад Лёвэн]]. У непарыўнае сувязі з міжнародным гандлем развіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфера.

Пра багацце горада ў тыя часы сведчаць пабудаваныя ў [[1240]] годзе палата суконшчыкаў і вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасля пажару ў 1280 годзе замак, як прыкмета палітычнай і эканамічнай самастойнасці горада.

[[14 стагоддзе|XIV]] стагоддзя па праве лічыцца «Залатым векам» Бруге. Насельніцтва ў гэты перыяд дасягнула 46.000 жыхароў — у ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагоддзя.



{{DEFAULTSORT:Бруге}}
{{DEFAULTSORT:Бруге}}

Версія ад 21:05, 29 жніўня 2010

Бруге (нідэрл.: Brugge; фр.: Bruges; англ.: Bruges) — горад у Фландрыі, у Бельгіі. Сталіца правінцыі Заходняя Фландрыя.

Гістарычны цэнтр (плошчай 430 га), як сярэднявечны горад, занесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У час свайго росквіту ў перыяд Сярэднявечча насельніцтва складала 200,000 жыхароў (цяпер — крыху болей за 117 тыс.). Дзякуючы сярэднявечнаму багаццю сённяшні Бруге лічыцца адным з самых маляўнічых гарадоў Еўропы.

Бруге — важны эканамічны цэнтр краіны. На прыканцы XX стагоддзя па-за межамі гістарычнага ядра быў пабудаваны сучасны марскі порт, дзякуючы чаму горад вярнуў сабе згубленую ролю гандлёвага марскога горадп.

Паходжанне назвы

Найстарэйшая крыніца, ў якой упершыню даецца назва горада, датуецца 875 годам. Гэтая крыніца — старажытныя манеты, на якіх напісана Bruggia ды Bruccia. Аднак дакладнае паходжанне назвы дагэтуль не зафіксаванае. Магчыма, гэта скажонае кельцкае імя для ракі Рае (нідэрл.: Reie), якая цячэ праз горад. Што тычыцца назвы самой ракі, то яна, імаверна, паходзіць ад кельцага слова Рогія (Rogia), што значыць «Святая вада». У працэсе эвалюцыі імя ракі з Rogia да Ryggia, змянялася і назва горада — да Bryggia.

Пазней адбылося змяшэнне са старажытнанарвежскім словам bryggja, што абазначае «памосткі» ды «прыстань». Старажытнанарвежскі ўплыў бярэцца да ўвагі дзякуючы інтэнсіўным гандлёвым сувязям з Скандынавіяй па Паўночным моры.

Гіпотэза, якая звязвае назву горада са словам «мост» (нідэрл.: brug) лічыцца найменш імавернай. Абгрунтаванне непрыняцця такога паходжання назвы падмацоўваецца эвалюцыяй самаго слова brug, якое раней вымаўлялася як Brigge (для параўнання, англійскае слова bridge, старажытнаанглійскае — brycg, фрызскае — brigge або bregge, гальскае — briva).

Неафіцыйныя назвы горада

Часта горад называюць «Паўночнай Венецыяй» з-за вялікай колькасці каналаў і мастоў (каналы ў Бруге атрымалі ўласнае імя — ра́ен («reien») ад назвы ракі, што цячэ праз горад — Рае). Таксама жыхары Бруге называюць свой горад — Брэйдэлстад («Breydelstad»). Гэтая назва пайшла ад імі легендарнага героя з паданняў XIV стагоддзя Яна Брэйделя.

Жартаўлівая мянушка жыхароў Бруге — «Бругскія вар’яты» («Brugse zotten»). Гэтая мянушка з'явілася дзякуючы наступнай легендзе: жыхары горадп падчас сваёй барацьбы за аўтаномію ў Свяшчэннае Рымскае імперыі, ў 1488 годзе зняволілі на чатыры месяцы Максіміліяна I Аўстрыйскага. За гэта гораду было забаронена праводзіць штогадовы кірмаш. Каб неяк задобрыць манарха, жыхары Бруге для яго правялі вялікі фэст для вяртанья дазволу на правядзенне кірмашу, на спагнанне падаткаў і ... будаўніцтва вар’яцкага дому. Ягоны адказ быў такі: «Зачыніце ўсе порты Бруге і атрымаеце вар’яцкі дом!».

Геаграфія

Горад знаходзіцца на паўночным захадзе краіны, за 15 км ад марскога берагу. Бруге атачаюць урадлівыя раўніны. Горад знаходзіцца на чыгуначнай лініі Гент — Остэндэ. На тэрыторыі горада зліваюцца тры каналы — ў накірунку Гента, Слаўса і Остэнда; глыбіня гэтых каналаў дазваляе хадзіць па ім вялікім марскім караблям.

Гісторыя

Гісторыя да XVI стагоддзя

Гісторыя Бруге, якая падмацоўваецца дакладнымі звесткамі, адносіцца да III стагоддзя — перыяд Рымскай імперыі, калі рымскія войскі для абароны тэрыторыі ад набегаў германскіх плямёнаў пабудавалі шэраг умацаванняў. Адное з такіх умацаванняў было разлічанае на абарону ад уварвання з Паўночнага мора і працягнулася на ўзьярэжжы ля вусця ракі Рае, дзе пазней паўстаў горад.

Марскі гандаль атрымаў у гэтым раёне значнае развіццё дзякуючы блізкасці Англіі і зносінамі са Скандынавіяй. Аднак спачатку вялікія караблі маглі дасягаць Бруге толькі падчас прыліву. Так было да XII стагоддзя, пакуль пасля паслядоўнага напаўнення вадой аднаго з рукавоў ракі, горада не атрымаў прамога і дастаткова глыбокага выхаду да мора.

У XIII стагоддзя Бруге становіцца важным міжнародным гандлёвым цэнтрам на шляхах з поўдня на поўнач Еўропы. Горад набыў прывіеляваную пазіцыю ў гандлі тканінамі з Англіяй у параўнанні з астатнімі фламандскімі гарадамі. Важнай прычынай было і тое, што Бруге меў добрыя сувязі з унутранымі раёнамі Еўропы, якія праходзілі праз іншыя важныя гарады — горад Гент, горад Мехелен, Брусель і горад Лёвэн. У непарыўнае сувязі з міжнародным гандлем развіваліся і іншыя галіны эканомікі, ў тым ліку банкаўская сфера.

Пра багацце горада ў тыя часы сведчаць пабудаваныя ў 1240 годзе палата суконшчыкаў і вежа-званіца, а таксама адрамантаваны пасля пажару ў 1280 годзе замак, як прыкмета палітычнай і эканамічнай самастойнасці горада.

XIV стагоддзя па праве лічыцца «Залатым векам» Бруге. Насельніцтва ў гэты перыяд дасягнула 46.000 жыхароў — у ім больш ніколі не жыло да пачатку XIX стагоддзя.