Вікінгі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: krc:Викинг
др робат Мяняем: la:Viccingi
Радок 68: Радок 68:
[[krc:Викинг]]
[[krc:Викинг]]
[[ku:Vîkîng]]
[[ku:Vîkîng]]
[[la:Vicingi]]
[[la:Viccingi]]
[[lt:Vikingai]]
[[lt:Vikingai]]
[[lv:Vikingi]]
[[lv:Vikingi]]

Версія ад 13:35, 2 кастрычніка 2010

Карабль вікінгаў у музеі ў Осла

ВІКІНГІ (ад старажытнапаўночнага: vikingrчалавек з фіёрда), саманазва скандынаваў, якія займаліся марскім разбоем, хаваючыхся на сваіх караблях у прыбярэжных водах, зацішных фіёрдах.

У Францыі і Англіі вікінгаў называлі нарманамі. Грэкі і усходнія славяне звалі вікінгаў варагамі.

У IX ст. пачаўся ўсплеск знейшняй актыўнасці В. Існуюць розныя думкі наконт чыннікаў гэтага воплеску. Маюцца сведчанні, што Скандынавія была перанаселеная і шматлікія скандынавы пачалі шукаць шчасця і багацця ў разбоях на адлегласці аж да 8000 км. ад родных берагоў. Багатыя, але неабароненыя гарады і манастыры паўднёвых і заходніх суседзяў скандынаваў уяўлялі сабою лёгкую здабычу. Наўрад ці можна было атрымаць адпор з боку разрозненых каралеўстваў на Брытанскіх астравах або саслабелай імперыі Карла Вялікага, паглынутай дынастычнымі звадамі. У эпоху В. у Нарвегіі, Швецыі і Даніі паступова кансалідаваліся нацыянальныя манархіі. Славалюбівыя правадыры і магутныя кланы змагаліся за ўладу. Пацярпеўшыя паразу правадыры і іх прыхільнікі, а таксама малодшыя сыны перамогшых правадыроў успрымалі рабаванне як лад жыцця. Энергічныя маладыя людзі з уплывовых сем'яў звычайна набывалі аўтарытэт дзякуючы ўдзелу ў адным або некалькіх паходах. Шматлікія скандынавы станавіліся В. – ужо міжнароднымі марскімі разбойнікамі, часам яны займаліся рабаваннем, часам ператвараліся ў звычайных земляўласнікаў. В. вабіла не толькі спакуса здабычы – хутка яны зразумелі, што праз гандль таксама можна прыдбаць вялікае багацце. Таму яны сталі спалучаць рабаўніцтва з гандлем.

У некаторых выпадках В. займаліся не толькі рабаваннем і гандлем, але і захопам чужых зямель дзе яны пасяляліся ці станавіліся ўладарамі. Дацкія В. на нейкі час заваявалі Англію, пасяляліся ў Шатландыі і Ірландыі, заваявалі частку Францыі, вядомую пад назовам Нармандыя. Нарвежскія В. стварылі калоніі на астравах Паўночнай АтлантыкіІсландыі і Грэнландыі і магчыма на кароткі час заснавалі паселішчы на ўзбярэжжы Ньюфаўндленда і Паўночнай Амерыкі. Швецкія В. ўладарылі на ўсходзе Балтыкі – кантралявалі гандлёвыя шляхі, шырока распаўсюдзіліся па землях балтаў, фіна-уграў і ўсходніх славян. Спусціўшыся па рэках да Чорнага і Каспійскага мораў, нават пагражалі Канстанцінопалю і некаторым раёнам Персіі.

В. былі апошнімі германскімі варварамі-заваёўнікамі і першымі еўрапейскімі мараплаўцамі-першапраходцамі.

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA