Кітайскі каляндар: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
→Варыянты: больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}} |
др робат Дадаем: jv:Kalèndher Tionghoa |
||
Радок 42: | Радок 42: | ||
[[it:Calendario cinese]] |
[[it:Calendario cinese]] |
||
[[ja:中国暦]] |
[[ja:中国暦]] |
||
[[jv:Kalèndher Tionghoa]] |
|||
[[ka:ჩინური კალენდარი]] |
[[ka:ჩინური კალენდარი]] |
||
[[ko:음력]] |
[[ko:음력]] |
Версія ад 11:24, 2 лютага 2011
Кіта́йскі калянда́р — месяцова-сонечны каляндар, заснаваны адначасова на фазах Месяца і вярчэнні сонца і аб’ядноўвае ў сабе элементы як месячнага, так і сонечнага календароў. У Кітаі ў шырокі ўжытак увайшоў Грэгарыянскі каляндар, але месяцовы каляндар, як і раней, выкарыстоўваецца для вызначэння датаў традыцыйных святаў, як, напрыклад, «Свята вясны» («Аджэ»), «Свята сярэдзіны восені» і іншых.
Таксама месяцовы каляндар выкарыстоўваюць астролагі, напрыклад, для вызначэння найспрыяльнейшых дзён для вяселляў альбо для адчынення ўстановаў. Фазы Месяца вызначаюцца з дапамогай месяцовага календара, разбітага на месяцы згодна з месяцовым цыклам.
У Кітаі месяцовы каляндар атрымаў назву «сельскагаспадарчы» (農曆 nónglì), а грыгарыянскі каляндар называецца «звычайным» (公曆 gōnglì), «заходнім» (西曆 xīlì) альбо «сонечным» (日曆 rìlì). Пасля ўвядзення грэгарыянскага календара яго таксама называлі «новым», а месяцовы каляндар — адпаведна — старым.
Варыянты
Іншыя падобныя календары альбо цалкам ідэнтычная кітайскаму (напрыклад, карэйскі), альбо падобныя да кітайскага, але маюць пэўныя адрозненні (у в'етнамскім календары — Трус у задыякальным цыкле заменены на Ката; у тыбетскім календары — змененыя некалькі задыякальных назваў жывёлаў; у японскім календары — зменены прынцып падзялення, з-за чаго з'яўляюцца адрозненні ў гадах з іншымі календарамі).
Элемэнты кітайскага (кітайска-уйгурскага) календара дзякуючы мангольскім захопам зрабіліся таксама здабыткам ісламскіх народаў. Назвы жывёл, перакладзеныя з мангольскай мовы на турэцкую, выкарыстоўваліся для вядзення храналагічных запісаў, чыноўніцкіх і гістарычнах дакументаў на тэрыторыях, дзе былі пашыраныя пэрсідская і турэцкая мовы ад Малой Азіі да Індыі, пачынаючы зь сярэднявечча і на найноўшага часу. У Іране месяцовы каляндар заставаўся ў побыце сялян і збіральнікаў падаткаў да часу забароны на ягонае выкарыстанне ў 1925 годзе.