Генадзь Мікалаевіч Сагановіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Kuzzy (размовы | уклад)
др Спам :)
Радок 32: Радок 32:
* [http://jivebelarus.net/history/gistografia/sahanovich-hrunvald.html Генадзь Сагановіч «Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі»]
* [http://jivebelarus.net/history/gistografia/sahanovich-hrunvald.html Генадзь Сагановіч «Грунвальд у беларускай гістарыяграфіі»]
* [http://jivebelarus.net/history/gistografia/ruthenians-at-grunwald.html Генадзь Сагановіч «Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г»]
* [http://jivebelarus.net/history/gistografia/ruthenians-at-grunwald.html Генадзь Сагановіч «Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) у 1410 г»]
* [http://jivebelarus.net/history/gistografia/unknown-war-1654-1667.html Генадзь Сагановіч «Невядомая вайна, 1654-1667»]

* [http://jivebelarus.net/society/fashion-for-plagiarism.html Генадзь Сагановіч «Мода на плагіят?»]
* [http://jivebelarus.net/society/war-against-belarusian-history.html Генадзь Сагановіч «Вайна з беларускай гісторыяй»]


{{DEFAULTSORT:Сагановіч Генадзь Мікалаевіч}}
{{DEFAULTSORT:Сагановіч Генадзь Мікалаевіч}}

Версія ад 22:17, 14 лютага 2011

Генадзь Мікалаевіч САГАНОВІЧ (нар. 13 студзеня 1961, в. Турная Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.) — беларускі гісторык, археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1989).

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1984), аспірантуру (1984—1987). 3 1984 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 1992 г. — старшы навуковы супрацоўнік. У 2005 г. звольнены «за парушэнне працоўнай дысцыпліны» і выведзены навуковым саветам Інстытута гісторыі з яго складу.

Праводзіў раскопкі прыватнаўласніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі і інш.), даследаваў кавальства Беларусі эпохі феадалізму. Вывучае ваенна-палітычную гісторыю ВКЛ, гістарычныя сувязі Беларусі з немцамі ў сярэднявеччы.

Складальнік і адзін з аўтараў зборніка «Імя тваё Белая Русь» (1991). Аўтар кніг па гісторыі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы, у т.л. «Невядомая вайна 1654—1667», «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у сааўтарстве з У. Арловым). Адзін з заснавальнікаў і старшыня Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства (1987—1992). Заснавальнік і галоўны рэдактар часопіса «Беларускі гістарычны агляд» (з 1994).

Жанаты, двое дзяцей.

Узнагароджаны медалём Ф. Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтра (1996).

Бібліяграфія

  • Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. Мн., 1992;
  • Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн,, 1994;
  • Невадомая вайна, 1654—1667. Мн., 1995;
  • Полацкая вайна, 1563—1579 гг. // Адраджэнне: Гіст. альманах. Мн., 1995 Вып. 1;
  • Царкоўная вунія 1596 г. і пыганне нацыянальнай тоеснасці беларусаў у XVIII ст. // Наш радавод. Гродна, 1996. Кн. 7;
  • Нямецкая каталіцкая місія і Полацк у XIII ст. // Полацк: карані нашага радавода. Полацк, 1996;
  • Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // 3 глыбі вякоў: Наш край. Мн., 1997. Вып. 2;
  • У пошуках Сярэднявечча // Бел. гіст. агляд. 1997. Сш. 1—2;
  • Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне // Там жа. 1998. Сш. 1;
  • Немцы ў Полацку часоў Францыска Скарыны // Беларусіха-Albaruthenica. Мн., 1998. Кн. 9;
  • Дэесяць вякоў беларускай гісторыі, 862—1918. Вільня, 1999 (разам з У. Арловым).
  • Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. Мн., 2001.

Літаратура

  • Саганович Геннадий Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by

У Сеціве