Голуб міру: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дадана Катэгорыя:Пацыфізм (праз HotCat)
др →‎Вонкавыя спасылкі: афармленне
Радок 11: Радок 11:
У [[ЗША]] палітыкаў, якія лабіруюць інтарэсы вайскоўцаў, завуць ''[[каршак]]амі'', а мірных дзеячаў — ''галубамі''.
У [[ЗША]] палітыкаў, якія лабіруюць інтарэсы вайскоўцаў, завуць ''[[каршак]]амі'', а мірных дзеячаў — ''галубамі''.


== У Сеціве ==
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://voc.metromir.ru/voc/etimologytermvoc.php/seeword/litterr4/modeword/id82/num1 Этымалагічныя тэрміны]
* [http://voc.metromir.ru/voc/etimologytermvoc.php/seeword/litterr4/modeword/id82/num1 Этымалагічныя тэрміны]
* [http://www.otrezal.ru/catch-words/98.html Крылатыя выразы]
* [http://www.otrezal.ru/catch-words/98.html Крылатыя выразы]
Радок 32: Радок 32:
[[ru:Голубь мира]]
[[ru:Голубь мира]]
[[sv:Fredsduva]]
[[sv:Fredsduva]]
{{Няма катэгорыяў}}

Версія ад 13:18, 6 сакавіка 2011

Голуб міру

Голуб міру — выраз, які атрымаў папулярнасць пасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў сувязі з дзейнасцю Сусветнага кангрэсу прыхільнікаў міру. Першы Сусветны кангрэс прыхільнікаў міру праходзіў у 1949 годзе ў Парыжы і Празе. Эмблема гэтага кангрэсу была намаляваная Паблам Пікасам. На эмблеме намаляваны белы голуб, які трымае ў дзюбе галінку алівы.

Гісторыя знаку

Яшчэ ў старажытнасці голуб лічыўся знакам урадлівасці, а пазней і міру. Старажытныя людзі меркавалі, што ў голуба няма жаўцяка, а жоўць лічылася чыннікам злога, сварлівага норава. Галубы лічыліся святымі птушкамі і веснікамі багоў у краінах Усходу.

У хрысціянстве галуб разглядаўся як сімвал Святога Духу. У Бібліі галубка, выпушчаная Ноем, прынесла яму аліўкавую галінку як знак прымірэння стыхіі. Гэта лічыцца знакам даравання людзям. У сярэднявечча голуб быў абавязковым атрыбутам Звеставанні, Вадохрышчы, Спаслання Святога Духу і Сёмухі. Лічылася, што д'ябал і вядзьмаркі могуць прымаць любыя абліччы, акрамя голуба і авечкі.

У Старажытным Рыме знакам міру лічыліся галубкі Венеры, якія звілі сабе гняздо ў перакуленым шлеме Марса. З-за сваёй адданасці нашчадзі голуб сімвалізаваў мацярынскія пачуцці. Часам голуб з'яўляўся знакам мудрасці. У габрэяў голуба звалі «Ёна». Прарок, пасланы Госпадам у Ніневiю, насіў імя Ёна. У Кітаі голуб — знак старасці і даўгалецця. Галубкі, якія цалуюцца — сімвал закаханых.

У ЗША палітыкаў, якія лабіруюць інтарэсы вайскоўцаў, завуць каршакамі, а мірных дзеячаў — галубамі.

У Сеціве