Параскева Полацкая: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др афармленне |
др выдалена Катэгорыя:Святыя праваслаўнай царквы; дадана Катэгорыя:Праваслаўныя святыя (праз HotCat) |
||
Радок 10: | Радок 10: | ||
{{DEFAULTSORT:Параскева Полацкая}} |
{{DEFAULTSORT:Параскева Полацкая}} |
||
[[Катэгорыя:Постаці беларускага праваслаўя]] |
[[Катэгорыя:Постаці беларускага праваслаўя]] |
||
[[Катэгорыя:Святыя праваслаўнай царквы]] |
|||
[[Катэгорыя:Святыя грэка-каталіцкай царквы]] |
[[Катэгорыя:Святыя грэка-каталіцкай царквы]] |
||
[[Катэгорыя:Святыя каталіцкай царквы]] |
[[Катэгорыя:Святыя каталіцкай царквы]] |
||
[[Катэгорыя:Праваслаўныя святыя]] |
Версія ад 16:29, 5 мая 2011
Параске́ва Полацкая, іначай Еўпра́ксія, Праксе́дзіс і Праксе́да (?, Полацк — 12 лістапада 1239, Рым) — легендарная полацкая князёўна 13 ст., святая (1273) каталіцкай, грэка-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.
Існаванне асобы Параскевы выклікае сумлевы храністаў і даследчыкаў, пачынаючы са Стрыйкоўскага. Паводле непацверджаных звестак у значна пазнейшых (16 ст.) летапісах і апавяданнях, Параскева была полацкай князёўнай, дачкой Рагволода (Васіля), пастрыглася ў манахіні, 7 гадоў жыла пры полацкай царкве Спаса, потым здзейсніла паломніцтва ў Рым (мажліва, ратуючыся ад татараў), пражыла «свята» у Рыме некалькі гадоў, атрымала ад папы Аляксандра VI часціцу дрэва Святога Крыжа, якую выслала ў Полацак, дзе тую паклалі ў крыжападобны каўчэг з надпісам, памерла ў Рыме. Пасля строгага разгляду цудаў папам Рыгорам X далучана да ліку святых (1273).
Мяркуецца, аднак, што насамрэч Параскева Полацкая не існавала, а яе правобразамі былі святая Еўфрасіння Полацкая, святая Параскева (Пракседа) Рымлянка (шануецца 26 ліпеня) і Еўпраксія (Звеніслава Барысаўна), стрыечная сястра Еўфрасінні. Звесткі пра іх у скажоным выглядзе дайшлі да храністаў 16 ст., змяшаліся ў адну постаць, якую потым пачалі блытаць з святой Пракседай Рымлянкай.
Літаратура
- Мельнікаў А. А. З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў. — Мн.: Выд-ва «Чатыры чвэрці», 2005. — 592 с. — ISBN 985-6734-28-2. С. 106—111.