Параскева Полацкая: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11: Радок 11:
[[Катэгорыя:Постаці беларускага праваслаўя]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага праваслаўя]]
[[Катэгорыя:Святыя грэка-каталіцкай царквы]]
[[Катэгорыя:Святыя грэка-каталіцкай царквы]]
[[Катэгорыя:Святыя каталіцкай царквы]]
[[Катэгорыя:Праваслаўныя святыя]]
[[Катэгорыя:Праваслаўныя святыя]]

Версія ад 16:29, 5 мая 2011

Параске́ва Полацкая, іначай Еўпра́ксія, Праксе́дзіс і Праксе́да (?, Полацк — 12 лістапада 1239, Рым) — легендарная полацкая князёўна 13 ст., святая (1273) каталіцкай, грэка-каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.

Існаванне асобы Параскевы выклікае сумлевы храністаў і даследчыкаў, пачынаючы са Стрыйкоўскага. Паводле непацверджаных звестак у значна пазнейшых (16 ст.) летапісах і апавяданнях, Параскева была полацкай князёўнай, дачкой Рагволода (Васіля), пастрыглася ў манахіні, 7 гадоў жыла пры полацкай царкве Спаса, потым здзейсніла паломніцтва ў Рым (мажліва, ратуючыся ад татараў), пражыла «свята» у Рыме некалькі гадоў, атрымала ад папы Аляксандра VI часціцу дрэва Святога Крыжа, якую выслала ў Полацак, дзе тую паклалі ў крыжападобны каўчэг з надпісам, памерла ў Рыме. Пасля строгага разгляду цудаў папам Рыгорам X далучана да ліку святых (1273).

Мяркуецца, аднак, што насамрэч Параскева Полацкая не існавала, а яе правобразамі былі святая Еўфрасіння Полацкая, святая Параскева (Пракседа) Рымлянка (шануецца 26 ліпеня) і Еўпраксія (Звеніслава Барысаўна), стрыечная сястра Еўфрасінні. Звесткі пра іх у скажоным выглядзе дайшлі да храністаў 16 ст., змяшаліся ў адну постаць, якую потым пачалі блытаць з святой Пракседай Рымлянкай.

Літаратура

  • Мельнікаў А. А. З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў. — Мн.: Выд-ва «Чатыры чвэрці», 2005. — 592 с. — ISBN 985-6734-28-2. С. 106—111.