Земскі суд: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др дадана Катэгорыя:Вялікае княства Літоўскае (праз HotCat) |
др r2.6.4) (робат дадаў: pl:Sąd ziemski, ru:Земский суд |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
[[be-x-old:Земскі суд]] |
[[be-x-old:Земскі суд]] |
||
[[pl:Sąd ziemski]] |
|||
[[ru:Земский суд]] |
Версія ад 18:44, 9 чэрвеня 2011
Зе́мскі суд: шляхецкі саслоўны суд пры павеце, уведзены ў ВКЛ пасля адміністрацыйных рэформ 1560-х гг. Пачатковае вызначэнне структуры і кампетэнцыі земскага суда было зроблена Бельскім прывілеем (1564), і замацавана ў Статуце 1566 году.
Разгляду ў земскім судзе падлягалі ўсе крымінальныя справы шляхты, апроч справаў, падсудных гаспадарскаму і гродскаму судам. Таксама ў земскі суд маглі падавацца скаргі на пазапраўныя дзеянні службовых асобаў гэтага павету. Як і гродскі суд, земскі суд сведчыў грамадзянска-прававыя дагаворы, чыніў дзеянні па забеспячэнні судовых доказаў і пад.
Справаводства земскага суда мела такую самую арганізацыю, што і ў іншых мясцовых судах ВКЛ пасля 1560-х гг.
Земскі суд аддзяляўся ад іншых органаў дзяржаўнай улады і быў выбарным. У яго склад уваходзілі суддзя, падсудак і пісар. Усе яны абіраліся шляхтай павету (з 4-х кандыдатур на кожную пасаду) і зацверджваліся на пажыццёвае займанне пасады вялікім князем. Абранымі маглі быць толькі шляхцічы, жыхары ВКЛ, якія мелі нерухомую маёмасць у гэтым павеце.
Суд збіраўся на разгляд справаў 3 разы на год, судовыя сесіі («рокі земскія») працягваліся па 3—4 тыдні.
Гл. таксама
Літаратура
- Доўнар Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. — Мн.: Амалфея, 2007. — 400 с. ISBN 978-985-441-621-2