Бары: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)
|
Версія ад 21:08, 29 ліпеня 2011
Бары (італ. Bari) — горад-порт у Італіі, сталіца рэгіёну Апуліі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі.
Заступнікам горада лічыцца Свяціцель Мікалай Цудатворац (San Nicola). Свята горада 9 мая.
Насельніцтва
Насельніцтва Бары ў 2009 годзе склала 325000 чалавек. Насельніцтва горада застаецца прыкладна на адным узроўні з 1970 года. У апошні час з 2002 года насельніцтва пачало паступова павялічвацца.
Сярэдні ўзрост жыхароў Бары 42 гады. У горадзе дзяцей да 18 гадоў прыкладна пароўну з лікам пенсіянераў. Узровень нараджальнасці складае 8,67 чалавек на 1000 жыхароў.
Нацыянальны склад: італьянцы 96%, албанцы 2%, грэкі 0,5%, імігранты з Афрыкі каля 1%.