Албанцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Албанцы
(Shqiptarët)
KUD VRELO IBRA..DYK Square.jpg
Албанскі народны строй у Чарнагорыі
Агульная колькасць 6791000 (2015 г.)[1]
Рэгіёны пражывання Flag of Albania.svg Албанія — 2810000 (2011 г.)[2]

Flag of Kosovo.svg Рэспубліка Косава — 1616869 (2011 г.).[3]
Flag of Greece.svg Грэцыя — 280000(2011 г.)[4]
Flag of Montenegro.svg Чарнагорыя — 30439 (2011 г.)[5]
Flag of Croatia.svg Харватыя — 17513 (2011 г.)[6]
Flag of Italy.svg Італія — 460000 (2015 г.)[7][8]
Flag of Serbia.svg Сербія — 8000 (2015 г.)[9][10]
Flag of Macedonia.svg Македонія — 509083 (2002 г.)[11]

Мова албанская
Рэлігія іслам, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы магчыма ілірыйцы, фракійцы

Індаеўрапейцы

Індаеўрапейскія мовы
Албанская  · Армянская
Балтыйскія  · Кельцкія
Германскія  · Грэчаская
Арыйскія  · Італійскія
Славянскія  

мёртвыя: Анаталійскія · Палеабалканскія
(Дакская, Фрыгійская, Фракійская· Тахарскія

Індаеўрапейцы
Албанцы · Армяне
Балты · Кельты · Германцы
Грэкі · Індаарыйцы
Іранцы · Раманцы · Славяне

гістарычныя: Хеты · Кельты  · Германцы  · Скіфы
Ілірыйцы · Італікі  · Фракійцы  · Тахары 

Протаіндаеўрапейцы
Мова · Грамадства · Рэлігія
 
Прарадзіма індаеўрапейцаў
Курганная гіпотэза
Анаталійская гіпотэза
Армянская гіпотэза
Індыйская гіпотэза
Тэорыя палеалетычнай бесперапыннасці
 
Індаеўрапеістыка

Алба́нцы (алб.: Shqiptarët) — індаеўрапейскі народ, карэнныя насельнікі Балканскага паўвострава. Большасць албанцаў жыве ў Албаніі і Косава, а таксама ў суседніх краінах. У выніку эміграцыі склаліся значныя абшчыны албанцаў у Італіі, Германіі, Швейцарыі, ЗША. Агульная колькасць (2015 г.) - 6 791 000 чал.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню плямёны албанцаў узгадваюцца на Балканскім паўвостраве ў 1038 г. візантыйскім храністам Міхаілам Аталіятам[12]. У XI - XIII стст. яны ўзгадваюцца ў пісьмовых помніках Балгарыі, Сербіі, Дуброўніка. Першы пісьмовы помнік "Мешары" на албанскай мове быў напісаны ў 1555 г.[13] Албанская саманазва Shqiptarët вядома з XIV ст. і паходзіць ад алб.: shqipoj "размаўляць зразумела"[14].

У 1854 г. лінгвістамі быў усталяваны той факт, што албанская мова складае асобную замкнёную галіну індаеўрапейскіх моў. Была вылучана тэорыя аб яе паходжанні ад старажытных ілірыйскіх моў. У канцы XIX ст. у перыяд фарміравання адзінай албанскай нацыі тэорыя ілірыйскага паходжання набыла незвычайную папулярнасць сярод албанскіх інтэлектуалаў[15]. Да нашых дзён яна з'яўляецца асноўнай у навуковых колах, абапіраецца на лінгвістычныя і археалагічныя сведчанні. Разам з гэтым, высоўваюцца іншыя версіі аб паходжанні албанцаў ад пеласгаў[16], ад фракійцаў[17], або ад розных груп балканскага насельніцтва, якое адасобілася толькі ў перыяд пасля сярэднявечча[18].

Генетычныя даследаванні дэманструюць, што албанцы дастаткова адасоблены, але маюць шмат агульнага ў паходжанні з іншымі балканскімі народамі, а таксама народамі Заходняй Еўропы[19].

Традыцыйная культура[правіць | правіць зыходнік]

Гаспадарчыя заняткі[правіць | правіць зыходнік]

Албанскія пастухі ў Македоніі, 1907 г.

Асноўнымі гаспадарчымі заняткамі албанцаў здаўна былі жывёлагадоўля і земляробства, у лясных мясцовасцях — паляванне, каля буйных азёр і на марскім узбярэжжы — рыбалоўства. Хаця суседдзі часцяком атаесамлялі албанцаў менавіта з жывёлагадоўчым заняткам, у большасці выпадкаў яны спалучалі яго з апрацоўкай зямлі. Вырошчвалі ў далінах збожжавыя, гародніну, вінаград, масліны і інш. У гарах сеялі азімыя. Часцяком сем'і жывёлагадоўцаў стваралі невялікія палеткі ў некалькіх месцах. Зямлю апрацоўвалі драўляным плугам з жалезным лемешам.

Сельскае насельніцтва трымала коз, буйвалаў, коняў, аслоў, але ў якасці галоўнай свойскай жывёлы і багацця разглядаліся авечкі. Была распаўсюджана авечкагадоўля адгоннага тыпу. Узімку статкі трымалі каля жытла. Улетку пераганялі на горныя пашы.

Таварная сельская гаспадарка з'явілася толькі ў канцы XIX ст., прычым ахапіла далёка не ўсе раёны, населеныя албанцамі. Уцягванню ў грашовую эканоміку замінала сістэма панскіх латыфундый. Пад уплывам рынкавых патрэб пачало развівацца садаводства, вырошчванне цытрусавых. На тэрыторыі сучаснай Албаніі таварная вытворчасць шоўку і мёду была вядома з XVII ст.

Рамёствамі займаліся пераважна албанцы-хрысціяне. Яны стваралі прафесійныя аб'яднанні (фраталія, эснаф, руфет), развівалі ткацтва, выраб зброі, будаўніцтва. Меліся рамесныя паселішчы з пэўнай спецыялізацыяй. Рамеснікі самі гандлявалі сваімі таварамі, таму былі вымушаны вандраваць. У некаторых раёнах важнае значэнне атрымала адыходніцтва — сезонная праца ў Стамбуле, найманне маракамі на іншаземныя судны. Прамысловая вытворчасць узнікла толькі ў XX ст. Колькасць прамысловых рабочых не была вялікай.

Жытлы[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная вёска з раскіданай планіроўкай

Асноўны тып сельскага паселішча — вёска. Албанскія вёскі звычайна вялікія, будуюцца на схілах гор або пагоркаў паміж зімовымі і летнімі пашамі. Найбольш старажытныя вёскі маюць раскіданую або кластарную планіроўку. Паміж жытламі застаюцца кавалкі зямлі, прыдатныя для апрацоўкі. Пры кластарнай планіроўцы вылучаюцца своеасаблівыя кварталы ладжэ. У мінулым марское ўзбярэжжа ўлетку затаплялася, тут было шмат балот, і рэдкія групы пастухоў сяліліся на ўзвышшах. Меліярацыя прывяла да з'яўлення сухой прыморскай прасторы, дзе будаваліся вёскі з рэгулярнай планіроўкай.

Гарады на тэрыторыі, населенай албанцамі, узніклі ў глыбокай старажытнасці. Звычайна яны ўзводзіліся на гандлёвых шляхах або каля марскіх бухт. Сэрцам горада былі замак або крэпасць. Паселішча гараджан расло ці непасрэдна ў межах умацаванняў, ці каля іх. У мінулым хрысціяне і мусульмане жылі ў розных кварталах, аднак дамы будавалі аднолькава з шырокімі падворкамі, схаванымі каменным плотам. Сучасная гарадская забудова з'явілася толькі пасля I Сусветнай вайны.

Відавочна, найбольш старым тыпам жытла была хаціна, якая будавалася з драўляных бярвенняў і мела пакаты дах. Вокнаў у такіх хацінах не было. Унутраная прастора падзялялася плеценай агарожай на жыллёвую і гаспадарчую. Узімку ў гаспадарчай частцы трымалі свойскую жывёлу. На летніх пашах пастухі ладзілі сезонныя хаціны з каменю без раствора. У прыморскай нізіне былі распаўсюджаны каркасныя жытлы, якія абмазваліся сумессю гліны і трыснёга. Аднак з пачатку XX ст. або нават раней сталі будаваць пераважна двухпавярховыя каменныя дамы штопі. Другі паверх штопі можа быць драўляным або фахверкавым. Ён выкарыстоўваецца для жылля. Ніжні паверх — гаспадарчы. Адметнымі з'яўляюцца албанскія дамы-вежы кула з байніцай для абароны ўваходу, вузкімі вокнамі, якія зачыняліся камянямі.

Дахі прынята крыць трыснёгам, саломай, шыферам, чарапіцай, плоскімі камянямі.

Вопратка[правіць | правіць зыходнік]

У кожным рэгіёне Балканскага паўвострава, населеным албанцамі, народная вопратка мае свае асаблівыя рысы. Мужскі строй звычайна ўключаў абліпальныя ваўняныя штаны і ваўняную кашулю. Галаўныя ўборы розныя — кучомкі, невялікія шапкі, фескі. Старажытнай часткай мужчынскай вопраткі лічыцца саронг фустанела, падобны на кілт[20]. Вадная дэталь мужчынскага строя — рамень. Асновай жаночага сторя з'яўляецца блуза з доўгімі рукавамі і манжэтамі, дзве спадніцы, хустка і залатыя ўпрыгожванні.

Кухня[правіць | правіць зыходнік]

Албанскія кулінарныя традыцыі фарміраваліся пад уплывам некалькіх фактараў — заняткаў, рэлігійных звычаяў, блізкасці прыбярэжнай зоны да міжземнаморскага свету і горнай — да іншых балканскіх народаў. У выніку склаліся дзве кулінарныя традыцыі — міжземнаморская і балканская. Земляробы і насельніцтва прыбярэжнай зоны гатавалі ежу пераважна ў гліняным посудзе. Гараджане і жывёлагадоўцы часцей выкарыстоўвалі металічны посуд. Да другой паловы XX ст. харч захоўвалі ў драўляных скрынях. У прыбярэжнай зоне вырошчвалі масліны і шырока спажывалі аліўкавы алей. Аснову рацыёна складалі кукурузны хлеб і гародніна. На астатніх землях кухня вызначалася наяўнасцю вялікай колькасці мясных і малочных вырабаў, перавагай сметанковага масла. У розных рэгіёнах, населенных албанцамі, існуюць характэрныя толькі для іх гатункі сыроў. Шырока распаўсюджаны тварог г'іза.

У якасці спецый албанцы ўжываюць пераважна часнык і чырвоны перац. Прысмакі — пірагі, смажаныя каштаны, салодкі рыс з вінаградам і г. д. Найбольш папулярныя традыцыйныя напоі — кава і ракія.

Сацыяльныя адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Албанцы маюць складаную сацыяльную структуру. Яе асновай з'яўляецца сям'я, якая можа ўяўляць сабою як адзінку грамадства, аб'яднаную шлюбам, так і супольную сваяцкую гаспадарку. У мінулым у гарадах і земляробчых рэгіёнах дамінавалі пашыраныя сем'і, што часам налічвалі 50 чалавек. У жывёлагадоўцаў найчасцей сустракаліся малыя нуклеарныя сем'і.

У горных раёнах сем'і звычайна трымаліся блізка да сваякоў, атрымоўвалі ад іх дапамогу, карысталіся традыцыйным судом. У выніку ўзніклі буйныя родавыя аб'яднанні фіс, у якія ўваходзілі сем'і, што паходзілі ад аднаго продка-мужчыны. Унутры фіс вылучаліся меньшыя братэрствы влазнія і дробныя сваяцкія групы барку. У канцы XVII ст. асманскія ўлады стварылі адміністрацыйныя аб'яднанні фламур (або байрак) і каджабашы. Да пачатку XX ст. яны выконвалі альтэрнатыўныя функцыі кіравання і пры саслабленні сваяцкіх аб'яднанняў бралі функцыі рэгулявання абшчынным жыццём. У вёсках і гарадах фарміраваліся тэрытарыяльныя суседскія абшчыны, часцяком падзеленыя па рэлігійнай прыкмеце, а таксама прафесійныя карапарацыі. У нашы дні захоўваюцца этнатэрытарыяльныя супольнасці з моцнай самасвядомасцю. Так, у Албаніі вылучаюць паўночную групу албанцаў чэг (або гег) і паўднёвую тоск.

Албанскія сем'і звычайна патрыярхальныя, кіруюцца мужчынамі. Дзеці належаць да сваяцкай групы бацькі, таму ў мінулым пры развозе заставаліся з ім. Вяселлю папярэднічаў цыкл абрадаў, галоўным з якіх з'яўляліся заручыны. Сватаўство адбывалася праз сваякоў і сяброў жаніха і нявесты. У мусульман жаніх павінен быў заплаціць значны выкуп. Вясельны пір арганізоўваўся пры непасрэдным удзеле сваякоў і суседзяў. Мужчыны і жанчыны піравалі асобна. Маладыя не сядзелі за агульным сталом. Да стала толькі на кароткі тэрмін выводзілі нявесту. Важную ролю ў вясельнай цырымоніі мелі падарункі і пажаданні, спевы, абрад аб'яднання сям'і жаніха з кумам, провады кума. У маладой сям'і мужу і жонцы забаранялася звяртацца адзін да іншага, называючы імя, асабліва ў прысутнасці іншых людзей.

Мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Албанскія рамеснікі лічыліся выдатнымі разьбярамі, кавалямі, збройнікамі. Асабліва вядома албанская халодная зброя з інкрустацыяй. Традыцыйная архітэктура зведала моцны ўплыў Візантыі, а потым Асманскай імперыі. Захаваліся праваслаўныя храмы пачатку XIV ст., мячэці і масты XV - XVIII стст.[21] У XIX ст. узнікла прафесійнае выяўленчае мастацтва[22].

Албанская вусная народная спадчына блізкая да вуснай спадчыны іншых балканскіх народаў, аднак маецца пэўная спецыфіка. Албанскі фальклор багаты на легенды, паданні і казкі. Вылучаецца сюжэт пра братоў-асілкаў Муджа і Халіла. Папулярным героем казак і паданняў з'яўляецца Скандэрбег[23]. Песні маюць розную тэматычную накіраванасць, звычайна суправаджаюцца музыкай. Распаўсюджаныя музычныя інструментыбарабан, дарбука, флейта, балканскія гуслі, горн і інш.[24] Пад уплывам Візантыі сфарміравалася албанская народная ізапаліфанія, унесеная ў 2005 г. у спіс ЮНЕСКА нематэрыяльнай спадчыны чалавецтва.

Албанскі народны танец развіваўся пад уплывам суседніх народаў, прычым заўважны значныя адрозненні ў танцавальным мастацтве албанцаў поўдню і поўначы[25]. Прынята вылучаць гарадскія і сельскія танцы. Гарадскія вельмі разнастайныя па музыцы і стылю. Сельскія маюць рэгіянальныя асаблівасці. Распаўсюджаны карагоды, парныя танцы, асобныя танцы для мужчын і жанчын.

Вядомыя албанцы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]