One Direction

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
One Direction
Выява лагатыпа
One Direction у 2012. Злева на права: Найл Хоран, Ліям Пейн, Гары Стайлс, Зейн Малік і Луі Томлінсан
One Direction у 2012. Злева на права: Найл Хоран, Ліям Пейн, Гары Стайлс, Зейн Малік і Луі Томлінсан
Асноўная інфармацыя
Жанр поп, цін-поп, данс-поп, поп-рок, паўэр-поп
Гады 2010 – цяперашні час
Краіны
Адкуль Лондан, Вялікабрытанія
Лэйбл Syco, Columbia
Склад Найл Хоран,
Ліям Пейн
Гары Стайлс
Луі Томлінсан
Былыя
ўдзельнікі
Зейн Малік
onedirectionmusic.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

One Direction — англійскі бой-бэнд, заснаваны ў Лондане ў 2010 годзе, у склад якога ўваходзяць пяцёра маладых людзей: Гары Стайлс, Луі Томлінсан, Найл Хоран, Зейн Малік і Ліям Пейн. Яны падпісалі кантракт з гуказапісвальнай кампаніяй Саймана Коўэла пад назвай Syco Records пасля свайго выступлення на шоу The X Factor. У Паўночнай Амерыцы імі быў падпісаны кантракт з Columbia Records.

One Direction сталі сусветна вядомымі пасля рэлізу свайго дэбютнага альбома Up All Night напачатку 2012 года. Сінгл «What Makes You Beautiful» узначаліў сусветныя чарты, а альбом гурта заняў першае месца ў US Billboard 200. Упершыню дэбютны альбом брытанскага гурта заняў такую высокую пазіцыю ў амерыканскім чарце, што было адзначана ў Кнізе рэкордаў Гінэса. Выхад новага альбома Take Me Home адбудзецца 12 лістапада 2012 года. Наступны сусветны тур запланаваны на 2013 год і павінен сабраць больш за 15 мільёнаў долараў толькі ў Аўстраліі і Новай Зеландыі. Акрамя музычнай дзейнасці One Direction падтрымлівае дабрачынныя арганізацыі і фонды, і мае пагадненні аб рэкламе з Pokémon, Nokia, HarperCollins і Hasbro.

One Direction прызнаны гуртам, які адрадзіў канцэпцыю бой-бэндаў, і неад’емнай часткай новага «Брытанскага Уварвання» ў Злучаныя Штаты. На жнівень 2012 гурт прадаў 12 мільёнаў запісаў. One Direction з’яўляецца ўладальнікамі такіх узнагарод як BRIT Award і трох MTV Video Music Awards.

Па словах Ніка Гэтфілда, старшыні і галоўнага выканаўчага дырэктара Sony Music Entertainment UK, гурт One Direction уяўляе сабой бізнес-імперыю коштам 50 мільёнаў долараў (уключаючы продаж альбомаў, атрыбутыкі і квіткоў на канцэрты). The Huffington Post абвясціла 2012 год «Годам One Direction».[1]

У сакавіку 2015 года Зейн Малік вырашыў пакінуць калектыў, сказаўшы, што гэта быў не яго стыль музыкі.

У жніўні 2015 было аб’яўлена аб перапынку, які пачаўся ў снежні таго ж года. Калі ён скончыцца невядома.

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Ліям Пейн

Ліям Пейн[правіць | правіць зыходнік]

Ліям Джэймс Пейн (Liam James Payne) нарадзіўся 29 жніўня 1993 года ў Вулверхэмптане, Уэст-Мідлендс, Англія. Нарадзіўся на тры тыдні раней. Пры нараджэнні ў яго была толькі адна нырка. Цяпер у яго іх дзве, але адна практычна не працуе. У жніўні 2012 года Ліям паведаміў у твітэре, што абедзве ныркі працуюць. Мае дзвюх сясцёр. У школе, Пейн прымаў актыўны ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, першым чынам, спрабуючы розныя каманды школы. Знайшоў сваё месца ў камандзе па бегу. Над Ліямам здзекаваліся ў школе, з прычыны чаго ва ўзросце дванаццаці гадоў ён пачаў браць урокі бокса. Аднойчы ўжо праходзіў праслухоўванне на X-factor у 2008 годзе, калі яму было 14 гадоў, але Сайман Коўэл параіў яму скончыць школу, а потым прыйсці яшчэ раз. Ліям кажа, што найбольшы ўплыў на яго аказаў Джасцін Тымберлейк. З 2010 па 2012 г. сустракаўся з танцоўшчыцай Даніэль Пізер. З 2013 па 2015 сустракаўся с Сафіяй Сміт. У 2016 годзе пачаў сустракацца з спявачкай Шэрыл Коул, і 22 сакавіка 2017 у іх нарадзіўся сын Бэар (але хто называе сына мядзведзем незразумела). 19 мая 2017 ён выпусціў свой першы сольны трэк пад назвай «Strip That Down».

Найл Хоран[правіць | правіць зыходнік]

Найл Хоран

Найл Джэймс Хоран (Niall James Horan) нарадзіўся 13 верасня 1993 года, у Малінгары (Ірландыя). У яго ёсць старэйшы брат. Бацькі развяліся, калі Найлу было пяць гадоў. Ён з братам раздзіраліся паміж мамай і татам на працягу некалькіх гадоў, калі ўрэшце не вырашылі жыць з бацькам у Малінгары. Найл спяваў у школьным хоры, іграе на гітары з самага дзяцінства. Гітара, як кажа сам Хоран, з’яўляецца для яго самым лепшым падарункам на Каляды. На праслухоўванні X Factor, Хоран сказаў: «Мне 16 і я жадаю быць вялікім імем, як Беёнсэ і Джасцін Бібер». Найл — самы безпраблемны ў калектыве. Выпусціў два сольныя трэкі — This Town (гэта сяло) і Slow Hands (павольныя рукі).

Луі Томлінсан[правіць | правіць зыходнік]

Луі Томлінсан

Луі Уільям Томлінсан (Louis William Tomlinson), пры нараджэнні Луі Трой Осцін, нарадзіўся 24 снежня 1991 года ў Донкастэры, Паўднёвы Іаркшыр. Бацькі развяліся, калі ён быў яшчэ малым, і ён узяў прозвішча айчыма Марка Томлінсана. У яго ёсць пяць малодшых сясцёр: з боку бацькі (Джорджыя) і з боку маці (Шарлота, Фелісіці, двайняты Дэйзі і Фібі). Луі наведваў школу акцёрскага майстэрства ў Барнслі. У яго была невялікая роля ў фільме If I Had You. Ён быў вучнем шостага класа ў Hall Cross School, дзяржаўнай адукацыйнай школе і выпускніком школы Hayfield. У выпускным класе адзінае, што яго хвалявала, была весялосць. Луі гаворыць, што самы вялікі ўплыў на яго аказваў Робі Уільямс. Ён таксама захапляецца працамі Эда Шырана, назваўшы яго ў адным сваім інтэрв’ю"фенаменальным". Усе гісторыі пра яго асабовае жыццё — хлусня. Ён ужо некалькі год замужам за яго калегай па групе. Таксама Луі заслугоўвае шчасця і волі ад Сайко, хэштег «энд іт». Яго сумесная праца з дыджэям Стывам Аокі «Just Hold On» мела неверагодны поспех у свеце (дзякуючы фанатам, а не менеджарам).

Гары Стайлс[правіць | правіць зыходнік]

Гары Стайлс

Гары Эдвард Стайлс (Harry Edward Styles) нарадзіўся 1 лютага 1994 года ў гарадку Холмс-Чапл, Чэшыр. У яго ёсць старэйшая сястра Джэма. Яму было сем, калі іх бацькі развяліся. Гары быў вельмі рады, калі айчым зрабіў прапанову яго маці. У школе быў салістам уласнай групы White Eskimo. Кінуў школу пасля заканчэння сярэдняй. Перад X-фактарам Стайлс працаваў у няпоўны рабочы дзень у булачнай. Яшчэ дзіцем, любіў спяваць, адзначыўшы Элвіса Прэслі, як чалавека, які паўплываў на яго. Ён таксама прыводзіць Прэслі як свой музычны пачатак. Назваць гурт «One Direction» было менавіта яго ідэяй. Яго сольны альбом, які названы яго ж імем, вельмі цудоўны. Яго асабовае жыццё таксама не такое, як вы чуеце ў Інтэрнеце. Яго прозвішча вельмі добра адлюстроўвае яго, ён апранае толькі тое, што яму вельмі пасуе.

Зейн Малік[правіць | правіць зыходнік]

Зейн Малік

Зейн Джавад Малік (Zayn Javadd Malik) нарадзіўся 12 студзеня 1993 года ў Брэдфардзе ў брытанска-пакістанскай сям’і. Мусульманін, напалову пакістанец, на чвэрць англічанін, на чвэрць ірландзец. У яго ёсць тры сястры. Малік пачынаў сваё навучанне ў Lower Fields, потым перайшоў у сярэднюю школу Tong, скончыў сваё навучанне ў дзяржаўнай агульнаадукацыйнай школе. Зейн не ўпісваўся ў першыя дзве школы з-за змяшанай крыві. Але пасля пераходу ў іншую школу ва ўзросце дванаццаці гадоў, Малік кажа, што пачаў ганарыцца сваім паходжаннем і знешнасцю. Да гэтага часу ўсё ж ёсць жарты пра Зейна-тэрарыста. Падчас яго знаходжання на X-Factor памёр яго дзед. У яго ёсць татуіроўка імя дзеда Вальтэра на арабскай мове на грудзях. Усяго ў Зейна на целе 24 татуіроўкі. На праслухоўванне X-Factor, Малік сказаў: «Я шукаў досвед». Перавагі ў музыцы аддае вулічнаму стылю, чэрпаючы натхненне ў Майкла Джэксана, Ашэра і Ne-Yo. На праслухоўванні выканаў песню Марыа «Let Me Love You». Яму таксама падабаецца Бруна Марс. Малік уцягнуўся ў курэнне, але ўпэўнена вырашыў кінуць гэта раз і назаўжды. З 2012 года сустракаўся з ўдзельніцай групы Little Mix Перы Эдвардс, яны нават хацелі ажаніцца, але калі Зейн змяніў менеджмент ў 2015 годзе, яны разарвалі змовіны. Са снежня 2015 сустракаецца з мадэллю Джыджы Хадзід. Яго сола вельмі дзіўнае, бо ў яго не было ніводнага перфоманса.

Зноскі

  1. Maureen Elinzano (24 August 2012). "2012: The Year of One Direction". The Huffington Post. TheHuffingtonPost, Inc. Праверана 8 September 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]