Іван Іларыёнавіч Варанцоў-Дашкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іларыёнавіч Варанцоў-Дашкаў
Нараджэнне 2 чэрвеня 1790(1790-06-02)
Смерць 26 чэрвеня 1854(1854-06-26) (64 гады)
Месца пахавання
Бацька Illarion Vorontsov[d]
Маці Irina Vorontsova[d]
Жонка Aleksandra Naryshkina[d]
Дзеці Ірына Іванаўна Паскевіч і Іларыён Іванавіч Варанцоў-Дашкаў[d]
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага ордэн Святога Уладзіміра I ступені Ордэн Сьвятога Яна Ерусалімскага

Іван Іларыёнавіч Варанцоў-Дашкаў (2 чэрвеня 1790 — 26 чэрвеня 1854) — расійскі дыпламат, сапраўдны тайны саветнік з роду Варанцовых. Родапачынальнік галіны Варанцовых-Дашкавых.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 2 чэрвеня 1790 года. Сын камер-юнкера графа Іларыёна Іванавіча Варанцова (1760—1790) ад шлюбу з Ірынай Іванаўнай Ізмайлавай.

Служыў па ведамстве замежных спраў, у 1822—1827 гадах быў пасланнікам ў Мюнхене, у 1827—1831 — пасланнікам у Турыне. У 1831 годзе атрымаў тытул обер-цырымоніймайстра двара, з 2 красавіка 1838 года — сапраўдны тайны саветнік. Пазней займаў сінекуру — пасаду кіраўніка экспедыцыяй цырыманіяльных спраў пры Асаблівай канцылярыі Міністэрства замежных спраў.

Памёр 26 чэрвеня 1854 года ў Пецяргофе ад халеры і быў пахаваны на могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты (з 1834) на Аляксандры Кірылаўне Нарышкінай (1817—1856), дачцэ обер-гофмаршала, члена Дзяржаўнага савета К. А. Нарышкіна.

У шлюбе было двое дзяцей:

  • Ірына (18351924), мэцэнатка, была замужам за генерал-лейтэнантам, генерал-ад’ютантам графам Ф. І. Паскевічам.
  • Іларыён (18371916), генерал ад кавалерыі, адзін з найбуйнейшых землеўладальнікаў Расіі.

Зноскі