Перайсці да зместу

Фёдар Іванавіч Паскевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фёдар Іванавіч Паскевіч
руск.: Фёдор Иванович Паскевич
Дата нараджэння 13 лютага 1823(1823-02-13)
Дата смерці 16 чэрвеня 1903(1903-06-16) (80 гадоў)
Месца смерці Гомель, Магілёўская губерня, Расійская імперыя
Месца пахавання
Бацька Іван Фёдаравіч Паскевіч
Маці Лізавета Аляксееўна Паскевіч[d]
Жонка Ірына Іванаўна Паскевіч
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Гады службы 18311866
Званне Генерал-лейтэнант
Генерал-ад’ютант
Бітвы/войны Каўказская вайна
Падаўленне Венгерскага паўстання
Крымская вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Святой Ганны I ступені з мячамі
Ордэн Святой Ганны I ступені з мячамі
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святога Станіслава I ступені
Ордэн Святога Станіслава I ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святлейшы князь Фёдар Іванавіч Паскевіч (13 лютага 1823 — 16 чэрвеня 1903, Гомель, Магілёўская губерня, Расійская імперыя) — расійскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант, генерал-ад’ютант (1856) з роду Паскевічаў, адзіны сын і спадчыннік генерал-фельдмаршала Івана Фёдаравіча Паскевіча.

За заслугі бацькі, 6 кастрычніка 1831 года прысвоена званне прапаршчыка 13-га лейб-грэнадзёрскага Эрыванскага палка. Пасля перавёўся ў лейб-гвардыі Праабражэнскі полк. Разам з іншымі прагрэсіўна думаючымі маладымі афіцэрамі ўваходзіў у «Гурток шаснаццаці». З 1839 года — флігель-ад’ютант[1], затым — паручнік лейб-гвардыі Праабражэнскага палка.

Прымаў удзел у ваенных дзеяннях на Каўказе. Вызначыўся ў падаўленні рэвалюцыі ў Венгрыі 1848—1849 гадоў, прысвоена званне палкоўніка. За адзнаку ў Крымскай вайне 6 снежня 1854 года прысвоена званне генерал-маёра з залічэннем у світу.

У 1852 годзе ажаніўся з Ірынай Іванаўнай, адзінай сястрой будучага каўказскага намесніка Іларыёна Варанцова-Дашкова. 20 студзеня 1856 года прызначаны генерал-ад’ютантам. У далейшым знаходзіўся ў бестэрміновым адпачынку «з правам адлучацца ва ўсякі час за мяжу». У 1866 годзе выйшаў у адстаўку.

Пасля службы ў войску жыў у рэзідэнцыі ў Гомелі. Падчас падрыхтоўкі сялянскай рэформы ўдзельнічаў у распрацоўцы «Агульнага палажэння аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці», быў членам-экспертам камісіі па сялянскай справе. За працу па правядзенні сялянскай рэформы 1861 года ўзнагароджаны залатым медалём на Аляксандраўскай стужцы. У 1875 годзе прызначаны ганаровым міравым суддзёй па Магілёўскай губерні. У 1888 годзе ўказам Аляксандра III прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада Гомеля. У 1870 годзе ў Добрушы ім было адкрыта дрэваапрацоўчае прадпрыемства, праз два гады ператворанае ў папяровую фабрыку. Быў уладальнікам Беліцкага цукровага завода.

Пахаваны ў капліцы-пахавальні князёў Паскевічаў.

  • У 2004 годзе ў цэнтры горада Добруша пастаўлены помнік Ф. І. Паскевічу як заснавальніку папяровай фабрыкі.
  • Цэнтральная вуліца Добруша (былая вул. К. Маркса) у 2004 годзе перайменавана ў вуліцу князя Ф. І. Паскевіча.
  • У 2015 годзе адкрыты помнік Ф. І. Паскевічу ў Гомелі на набярэжнай ракі Сож[2].

Зноскі