Адзінства (Латвія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адзінства
Vienotība
Выява лагатыпа
Лідар Солвіта Абалтыня
Дата заснавання 2010
Штаб-кватэра Рыга, Бульвар Мэеравіца.
Краіна
Ідэалогія Кансерватызм
Інтэрнацыянал Еўрапейская народная партыя
Дэвіз Augam Gudri!
Сайт vienotiba.lv (лат.)
vienotiba.lv/en (англ.)

Адзінства — правацэнтрысцкая палітычная партыя Латвіі, створаная ў 2011 годзе з трох партый. Партыя была заснавана ў 2010 годзе, як электаральныя альянс. У 2011 годзе пераўтварылася ў палітычную партыю. Асноўнымі ідэямі Адзінства з’яўляюцца кансерватызм, лібералізм, праеўрапеанізм.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адзінства, як электаральны блок, была заснавана ў 2010 годзе, перад выбарамі ў Сейм Латвіі. Іныцыятарамі заснавання з’яўляюцца тры правыя латвійскія партыі — Новы час, Грамадзянскі саюз, Грамадства за іншую палітыку. На выбарах у 10-ы Сейм Латвіі партыя перамагла, набраўшы 31.9 працэнтаў.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Лідар партыі—Солвіта Абалтыня

У склад кіраўніцтва ўваходзяць 15 чалавек. Таксама ў партыі ёсць дума, якую ўзначальвае Яніс Розенбергс. Лідарам партыі з 2010 года з’яўляецца Солвіта Абалтыня, якая была пераабрана на гэту пасаду ў снежні 2014 года, падчас партыйнага кангрэса.

Удзел партыі ў выбарах[правіць | правіць зыходнік]

Парламент (Сейм Латвіі)[правіць | правіць зыходнік]

Год #
галасоў
% ад
колькасці галасоў
#
мандатаў атрымана
+/-
2010 301,424 31.9
33 / 100
2011 172,567 18.8
18 / 100
−13
2014 199,535 21.9
23 / 100
+3
2018

Выбары ў Еўрапарламент[правіць | правіць зыходнік]

Год #
галасоў
% ад
колькасці галасоў
#
мандатаў атрымана
+/-
2014 204,979 46.2 (#1)
4 / 8
2019

Выбары ў Рыжскую Думу[правіць | правіць зыходнік]

Год #
галасоў
% ад
колькасці галасоў
#
мандатаў атрымана
+/-
2013 32.367 14.1 (#3)
9 / 60