Еўрапейская народная партыя
Еўрапейская народная партыя | |
---|---|
англ.: European People's Party, | |
![]() | |
Лідар | Вільфрыд Мартэнс |
Заснавальнік | Leo Tindemans[d] і Вільфрыд Мартэнс |
Дата заснавання | 8 ліпеня 1976 |
Штаб-кватэра |
![]() |
Краіна | |
Ідэалогія |
хрысціянская дэмакратыя, ліберальны кансерватызм, неалібералізм |
Інтэрнацыянал | |
Маладзёжная арганізацыя | Моладзь Еўрапейскай народнай партыі |
Колькасць членаў | 25[2] |
Сайт | www.epp.eu |
![]() |
Еўрапейская народная партыя (ЕНП) — пан'еўрапейская права-цэнтрысцкая агульнаеўрапейская палітычная партыя. Заснаваная ў 1976 годзе, ЕНП складаецца з калектыўных членаў хрысціянска-дэмакратычных, нацыяналістычных, кансерватыўных і іншых, арыентаваных ў рамках права-цэнтрысцкай часткі палітычнага спектру, партый краін Еўропы.
ЕНП — адна з найбуйнейшых партый Еўропы, прадстаўленая ва ўсіх палітычных інстытутах Еўрапейскага саюза, а таксама ў Савеце Еўропы. Партыя складаецца з 73 калектыўных члена, нацыянальных партый з 39 краін.
Паводле іх старонкі ў Інтэрнэце ЕНП гэта «аб'яднанне палітычнага цэнтра, чые карані ляжаць у глыбінях гісторыі еўрапейскай цывілізацыі. Яна аб'ядноўвае нацыянальныя партыі з блізкай ідэалогіяй у дзяржавах-членах і асацыяваных членах ЕС, а таксама падтрымлівае блізкія кантакты з краінамі — магчымымі кандыдатамі».
ЕНП складаецца з 16 глаў урадаў краін — членаў Еўрапейскага саюза і 6 глаў урадаў краін, якія не ўваходзяць у ЕС, а таксама 13 членаў Еўрапейскай камісіі (у тым ліку старшыні Камісіі), старшыні Еўрапейскага савета, старшыні Еўрапейскага парламента і найбуйнейшай фракцыі ў Еўрапейскім парламенце, якая складаецца з 265 членаў. З 1990 года прэзідэнтам EPP з'яўляецца былы прэм'ер-міністр Бельгіі Вільфрыд Мартэнс.
Еўрапейская народная партыя мае моладзевае аддзяленне, Моладзь Еўрапейскай народнай партыі (англ.: YEPP). Еўрапейскія студэнты-дэмакраты (англ.: EDS) — група студэнцкіх палітычных партый, асацыяваная з ЕНП.
Партыі - члены
[правіць | правіць зыходнік]- Грамадзяне за еўрапейскае развіццё Балгарыі
- Дэмакраты за моцную Балгарыю
- Саюз дэмакратычных сіл
- Дэмакратычная партыя
- Балгарскі земляробчы народны саюз - Народны саюз
- Дэмакратычная ліберальная партыя Румыніі
- Хрысціянска-дэмакратычная нацыянальная сялянская партыя
- Дэмакратычны саюз венграў Румыніі
- Хрысціянскі дэмакратычны рух
- Славацкая дэмакратычная і хрысціянская унія — Дэмакратычная партыя
- Партыя венгерскай кааліцыі
Асацыіраваныя члены
[правіць | правіць зыходнік]Назіральнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Партыя дэмакратычнага дзеяння
- Харвацкая дэмакратычная садружнасць Босніі і Герцагавіны
- Партыя дэмакратычнага прагрэсу
- Народны саюз – Наша Украіна
- Народны рух Украіны
- Украінскае аб'яднанне «Бацькаўшчына»
- УДАР Віталя Клічко
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Register of European political parties and foundations — 2016. Праверана 15 жніўня 2024.
- ↑ List of members as per Article 32(2) of Regulation 1141/2014 (English) Праверана 26 студзеня 2025.