Апоўзень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апоўзень
Выява
Карта распаўсюджання
Спрыяльным фактарам з’яўляецца абязлесенне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апоўзень

Апоўзень — слізгальнае зрушэнне ўніз па ўхіле пад дзеяннем сіл цяжару мас грунта, якія фармуюць схілы ўзгоркаў, гор, рачныя, азёрныя і марскія тэрасы. Асноўнымі марфалагічнымі элементамі апоўзня з'яўляюцца:

  • Цела апоўзня – горных парод, якая спаўзае і захавала сваю маналітнасць ці распалая на асобныя часткі.
  • Вяршыня апоўзня – верхні край масы, якая спаўзла, што мае часцей за ўсё выпуклы абрыс.
  • Паверхня слізгацення – паверхня, па якой адбываецца перасоўванне апоўзня.
  • Базіс апаўзання – ніжэйшая кропка руху апоўзня. Часцей за ўсё гэта падошва схілу, узровень дна ракі, паверхня водатрывалага гарызонту. У моры базіс спаўзання можа быць далёка ад берага, на глыбіні, гэта ўзровень дна, але рэальнае пасоўванне абмяжоўваецца абразіяй мора.
  • Сценка адрыву — верхняе выйсце паверхні слізгацення на паверхню зямлі. Па форме яна альбо паралельная схілу, альбо мае дугападобную форму, а ўхіл сценак 45° і больш.

Апоўзні ўяўляюць сабою адзін з экзагенных схілавых працэсаў.

Аплывіна — ссоўванне (аплыванне) уніз па схіле слоя глебы або рыхлых парод ад пераўвільгатнення. Паходжаннем аплывіны блізкія да апозняў, толькі меншых памераў (шырыня некалькі метраў, глыбіня да 1 м). Фарміруюцца ва ўмовах празмернага ўвільгатнення пры насычэнні глебаў і грунтоў талымі, дажджавымі або грунтавымі водамі да гразепадобнага стану. Трапляюцца ў раёнах шматгадовай мерзлаты, на незадзернаваных насыпах. У Беларусі пашыраны на лёсападобных пародах схілаў Мінскага, Навагрудскага і Аршанскага ўзвышшаў.[1]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геаграфічныя паняцці i тэрміны: Энцыклапед. слоўнік. — Мн., 1999.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).