Квенцін Брайс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Квенцін Брайс
англ.: Quentin Alice Louise Bryce
24-ы Governor of Queensland[d]
29 ліпеня 2003 — 29 ліпеня 2008
Папярэднік Peter Arnison[d]
Пераемнік Penelope Wensley[d]
25-ы генерал-губернатар Аўстраліі[d]
5 верасня 2008 — 28 сакавіка 2014
Папярэднік Michael Jeffery[d]
Пераемнік Peter Cosgrove[d]

Нараджэнне 23 снежня 1942(1942-12-23)[1][2] (81 год)
Імя пры нараджэнні англ.: Quentin Alice Louise Strachan
Муж Michael Bryce[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Адукацыя
Дзейнасць настаўніца, адвакат, палітык
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Квенцін Эліс Луіза Брайс (англ.: Quentin Alice Louise Bryce; нар. 23 снежня 1942, Лонгрыч, Квінслэнд, Аўстралія) — аўстралійскі юрыст, губернатар Квінслэнда з 29 ліпеня 2003 па 29 ліпеня 2008 года, генерал-губернатар Аўстраліі з 5 верасня 2008 года.

Працавала ў розных камітэтах па правах чалавека, супраць жаночай дыскрымінацыі. У 2003 годзе стала другой жанчынай-губернатарам Квінслэнда, змяніўшы генерал-маёра Пітэра Арнысана. 13 красавіка 2008 года прэм’ер-міністр Аўстраліі Кевін Рад заявіў, што Квенцін Брайс прызначаная генерал-губернатарам Аўстраліі. Яна змяніла 5 верасня 2008 дзеючага генерал-губернатара Майкла Джэферы і стала першай жанчынай на гэтай пасадзе.

Зноскі

  1. Quentin Bryce // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Quentin Bryce // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.