Тадэвуш Макоўскі
Тадэвуш Макоўскі | |
---|---|
польск.: Tadeusz Makowski | |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1882[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 1932[2][3][…] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік, паэт, тэарэтык мастацтва |
Вучоба | |
Уплыў на | Генрыета Багіён[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тадэвуш Макоўскі (польск.: Tadeusz Makowski; 29 студзеня 1882, Асвенцім — 1 лістапада 1932, Парыж) — польскі мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Тадэвуш Макоўскі ў 1902—1906 гадах вывучаў класічную і польскую філалогію ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве і паралельна вучыўся жывапісу ў мясцовай Акадэміі прыгожых мастацтваў (у 1903—1908 гадах), у класах Яна Станіслаўскага і Ёзэфа Мехофера. На мяжы 1908/1909 гадоў Т. Макоўскі з’ехаў у Парыж, дзе і застаўся да канца жыцця. Спачатку мастак трапіў пад уплыў фрэскавага жывапісу Пюві дэ Шавана. Макоўскі пазнаёміўся з Пабла Пікаса, і паміж імі завязалася сяброўства. Перад Першай сусветнай вайной Т. Макоўскі разам з мастаком Уладзіславам Слявінскім выехаў у Брэтань. Тут ён адышоў ад канонаў кубізму і пачаў «вучыцца ў прыроды». Мастак пісаў пейзажы ў стылі наіўнага рэалізму, а таксама стылізаваныя фігуратыўныя кампазіцыі.
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Taddé Makowski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://culture.pl/en/event/tadeusz-makowski-a-retrospective
- ↑ http://culture.pl/en/artist/tadeusz-makowski
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1882 годзе
- Нарадзіліся ў Асвенціме
- Памерлі 1 лістапада
- Памерлі ў 1932 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манмарансі
- Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Польшчы
- Мастакі XX стагоддзя
- Імігравалі ў Францыю з Польшчы
- Парыжская школа