Адміністрацыйна-камандная сістэма
Адміністрацыйна-камандная (або камандна-адміністрацыйная) сістэма (АКС) — тэрмін, які абазначае спосаб арганізацыі грамадскіх адносін, для якога характэрна выкарыстанне сацыялістычных метадаў кіравання і панаванне партыйна-дзяржаўнай бюракратыі пры адсутнасці эканамічнай свабоды.
Эканоміка СССР была адміністрацыйна-каманднай на працягу ўсёй яго гісторыі. Толькі ў 1990 годзе была заканадаўча дазволена прыватная ўласнасць на сродкі вытворчасці і пачаўся абвальны пераход да рынкавай эканоміцы заходняга тыпу. Аднак такі найважнейшы элемент адміністрацыйна-каманднай сістэмы, як рэгуляванне цэн у дзяржаўных крамах, праіснаваў да самага распаду дзяржавы.
Тэрмін з’явіўся ў перыяд перабудовы і быў уведзены прафесарам эканомфака МДУ Г. Х. Паповым для абазначэння сутнасці савецкай сістэмы кіравання, хутка стаўшы папулярным. Упершыню ён згадваецца ў артыкуле «З пункту гледжання эканаміста» («Наука и жизнь» № 4 / 1987)[1]. У ёй ён даследаваў стан і развіццё планавай эканомікі СССР на аснове аналізу рамана Аляксандра Бека «Новае прызначэнне»[2].
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Попов 1990.
- ↑ «Социальные реальности социальные миражи. Экономика как триллер. О книге Ю. Л. Латыниной „Промзона“» А. Н. Олейник «Мир России» № 4 / 2003(недаступная спасылка) (Праверана 16 верасня 2009)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Попов Г.Х. Блеск и нищета Административной Системы. — М.: ПИК, 1990. — 240 с.