Бюракратыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Формы кіравання, палітычныя рэжымы і сістэмы
правіць
«Бюракраты (на сходзе)». 1931. Р. Семашкевіч

Бюракрáтыя (ад фр.: bureau — бюро, канцылярыя і грэч.: κράτος — улада, панаванне) — адміністрацыйная сістэма арганізацыі, які складаецца з шэрагу афіцыйных асоб, пасад і пастоў якія ўтвараюць іерархію і адрозніваюцца фармальнымі правамі і абавязкамі, што вызначаюць іх дзеянні і адказнасць.

У пераносным сэнсе канцыляршчына, цяганіна, валакіта, зняважальнае стаўленне да справы пад выглядам або для выканання фармальнасцей.

Для бюракратыі характэрна перабольшанне значэння фармальных працэдур, скрупулёзнае выкананне інструкцый, што выклікае аддзяленне бюракратычнага кіравання ад запатрабаванняў аб’ектаў кіравання, памылкі у кіраўніцтве і яго неэфектыўнасць пры вырашэнні праблем, якія патрабуюць нетрадыцыйных падыходаў і сродкаў.

Прызнакі бюракратыі ўласцівы любому віду сацыяльнага кіравання. У недэмакратычным грамадстве панаванне бюракратыі спрыяе зацвярджэнню бескантрольнага і неабмежаванага панавання чынавенства, якое ператвараецца ў самадастатковы, адасоблены ад грамадства пласт, адхіленню грамадзян ад кіравання грамадскімі справамі, становіцца асновай для ўвядзення аўтарытарных працэдур і метадаў кіравання.

Література[правіць | правіць зыходнік]

  • Малиновський В. Я. Словник термінів і понять з державного управління. / К.: Центр сприяння інституційному розвитку державної служби, 2005. — 254 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]