Адміністрацыйны падзел Масквы
Адміністрацыйны падзел Масквы, узаемазлучаная сістэма тэрытарыяльных адзінак, створаная ў межах меж горада. Тэрытарыяльнымі адзінкамі Масквы з'яўляюцца раёны і адміністрацыйныя акругі, якія маюць найменні і межы, замацаваныя прававымі актамі горада Масквы.
Раён — тэрытарыяльная адзінка Масквы, якая ўтвараецца з улікам гістарычных, геаграфічных, горадабудаўнічых асаблівасцяў адпаведных тэрыторый, колькасці насельніцтва, сацыяльна-эканамічных характарыстак, размяшчэння транспартных камунікацый, наяўнасці інжынернай інфраструктуры і іншых асаблівасцяў тэрыторыі.
Адміністрацыйная акруга — тэрытарыяльная адзінка горада Масквы, якая ўтвараецца для адміністрацыйнага кіравання адпаведнай тэрыторыяй. Адміністрацыйная акруга складаецца з некалькі раёнаў горада Масквы. Межы адміністрацыйнай акругі не могуць перасякаць меж раёнаў.
На дадзены момант у Маскве 123 раёна і 10 адміністрацыйных акруг.