Перайсці да зместу

Адрыяна Сальвацьера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адрыяна Сальвацьера
ісп.: Adriana Salvatierra Arriaza
Сцяг в.а. Прэзідэнт Балівіі Сцяг
 — 10 лістапада 2019
Папярэднік Эва Маралес
Пераемнік Жанін Аньес (в.а)

Нараджэнне 3 чэрвеня 1989(1989-06-03) (35 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адрыяна Сальвацьера Арыаса (ісп.: Adriana Salvatierra Arriaza; нар. 3 чэрвеня 1989, Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, Балівія[1]) — балівійскі палітычны дзеяч. На працягу некалькіх гадзін 10 лістапада 2019 года дэ-юрэ выконвала абавязкі прэзідэнта Балівіі, не ўступаючы пры гэтым афіцыйна на пасаду. Аднак неўзабаве падала ў адстаўку.

Уступленне Адрыяны Сальвацьеры ў палітыку пачалося ў 2005 годзе, калі ёй было ўсяго 16 гадоў. Яна ўступіла ў шэрагі «Руху да сацыялізму». У 2014 годзе моладзевая арганізацыя партыі абрала яе кандыдатам у сенатары за яе прафесіяналізм і нізавую працу з грамадскімі, грамадзянскімі і сялянскімі арганізацыямі. Яна была абраная ў Сенат ва ўзросце 26 гадоў у 2015 годзе ад Дэпартамента Санта-Крус. У 29 гадоў Сальвацьера была самым маладым старшынёй Сената ў гісторыі Балівіі[2].

Са студзеня 2019 года была старшынёй сената Балівіі[3].

10 лістапада 2019 года Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес абвясціў аб сваёй адстаўцы пасля пратэстаў і ўльтыматуму ад вайскоўцаў. Услед за ім сваю пасаду пакінуў віцэ-прэзідэнт краіны Альвара Гарсія Лінера. Наступны ў чарзе на выкананне абавязкаў прэзідэнта быў старшыня Палаты дэпутатаў Віктар Борда, які, аднак, сышоў у адстаўку раней за прэзідэнта Маралеса. Паводле Канстытуцыі ў такім выпадку выконваць абавязкі прэзідэнта павінна Старшыня Сената Адрыяна Сальвацьера[4].

Сальвацьера абвясціла аб сваёй адстаўцы ў гэты ж дзень і папрасіла прытулку ў мексіканскім пасольстве ў Ла-Пасе, неўзабаве пасля таго, як гэта зрабіў Маралес ва ўмовах палітычнага крызісу ў краіне[5]. Другі віцэ-старшыня Сената Жанін Аньес, у сілу адмовы першага віцэ-старшыні, тады змяніла яе на пасадзе. Аднак пазней Сальвацьера сцвярджала, што, хоць яна і падала ў адстаўку, сенат да таго часу яе яшчэ не прыняў, і, такім чынам, яна заставалася старшынёй Сената[6].

Сенат канчаткова прыняў яе адстаўку 14 лістапада 2019 года і выбраў Моніку Ева Копа новым старшынёй[7].

  1. Adriana Salvatierra Arriaza Архівавана 11 лістапада 2019.
  2. Take Five: «I truly believe it takes a revolutionary process to achieve equality»
  3. Bolivia (Plurinational State of) — Chamber of Deputies(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2019. Праверана 9 лістапада 2020.
  4. Получившая президентскую власть спикер сената Боливии ушла в отставку
  5. Bolivian Senate President Salvatierra announces resignation
  6. Presidenta de Senado boliviano denuncia presión a dirigentes(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2020. Праверана 9 лістапада 2020.
  7. El Gobierno y el MAS abren espacios de negociación en vías de la pacificación(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2019. Праверана 9 лістапада 2020.