Instagram

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Instagram
Instagram logo.png
Тып

фота і відэа-дадатак з элементамі сацыяльнай сеткі

Распрацоўшчык

Instagram, Inc.

Напісана на

Python

Аперацыйная сістэма

iOS 6.0 або навейшая,
Android 2.2 або навейшая,
Windows Phone 8.0 або навейшая

Мова інтэрфейсу

англійская, галандская, іспанская, італьянская, карэйская, нямецкая, спрошчаная кітайская, французская, афрыкаанс (бурская), грэчаская, дацкая, інданезійская, малайская, нарвежская (букмал), польская, партугальская, руская, тагальская, тайская, традыцыйная кітайская, турэцкая, фінская, чэшская, шведская, японская

Першы выпуск

6 кастрычніка 2010 года

Апошняя версія

Android: 6.17.1[1] (11 сакавіка 2015 года)
iOS: 6.4.1[2] (17 снежня 2014 года)
Windows Phone 8: 0.4.2.0[3] (22 сакавіка 2014 года)

Ліцэнзія

Freeware

Сайт

http://instagram.com

Commons-logo.svg Instagram на Вікісховішчы
Прыклад выкарыстання дадатку Instagram
Калаж з фатаграфіі, змененай 15 рознымі Instagram-фільтрамі

Instagram (чытаецца — Інстаграм) — бясплатны дадатак абмену фатаздымкамі і відэазапісамі, якое дазваляе карыстальнікам здымаць фатаграфіі і відэа, прымяняць да іх фільтры, а таксама распаўсюджваць іх праз свой сэрвіс і шэраг іншых сацыяльных сетак[4]. Instagram робіць фатаграфіі ў квадратнай форме — як камеры Kodak Instamatic і Polaroid, і як любыя сярэднефарматныя камеры 6×6. Большасць мабільных фотададаткаў выкарыстоўвае суадносіны бакоў 3:2.

Гэты дадатак сумяшчальны з прыладамі iPhone, iPad і iPod Touch на iOS 4.3 і вышэй, а таксама з тэлефонамі на платформе Android 2.2 і вышэй з падтрымкай OpenGL ES 2. Распаўсюджваецца праз App Store і Google Play адпаведна.

У красавіку 2012 года Instagram быў набыты кампаніяй Facebook. Дакладны кошт пакупкі склаў 300 мільёнаў долараў грашовымі сродкамі і 23 мільёны акцый кампаніі[5].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўка Instagram пачалася ў Сан-Францыска, калі Кевін Сістрам (Kevin Systrom) і Майк Крыгер (Mike Krieger) вырашылі пераарыентаваць свой праект Burbn на мабільныя фатаграфіі[6]. Праграма з'явілася ў краме дадаткаў App Store кампаніі Apple 6 кастрычніка 2010 года.

Неўзабаве пасля выпуску дадатку да каманды далучыўся Джош Рыдэль у якасці менеджара супольнасці. У лістападзе 2010 года каманда папоўнілася Шэйнам Суіні — інжынерам праекту, а ў жніўні 2011 года — Джэсікай Золман як ІТ-евангелісткай супольнасці.

У студзені 2011 года да дадатку былі дададзены хэштэгі для таго, каб было лягчэй знаходзіць карыстальнікаў і фатаздымкі[7].

У верасні 2011 года была выпушчана версія дадатку 2.0, у якой з'явіліся жывыя фільтры, імгненная змена нахілу, чатыры новыя фільтры, фатаграфіі высокага разрознення, апцыянальныя межы, паварот адным клікам і абноўлены абразок[8]. У красавіку 2012 года была выпушчана версія дадатку для платформы Android[9], якое за содні было запампавана больш за мільён разоў[10].

9 красавіка 2012 г. Facebook абвясціў пра набыццё мабільнага фотададатку Instagram за $ 1 млрд. Уладальнікам гэтага фатасервісу Facebook пералічыў 300 мільёнаў долараў і перадаў каля 23 мільёнаў сваіх акцый. Акрамя таго, сацыяльная сетка абавязалася ў выпадку зрыву ўгоды выплаціць Instagram няўстойку ў 200 мільёнаў долараў[11]. У сувязі з купляй 25 чэрвеня выйшла абнаўленне 2.5.0, у выніку якога ў Instagram з'явілася больш шчыльная інтэграцыя з Facebook.

У жніўні 2012 кожную секунду ў Instagram ставілася 575 лайкаў і дадаваўся 81 каментар. На Instagram карыстальнікі праводзілі ў сярэднім 257 хвілін на месяц, што на паўтары гадзіны больш, чым у Твітэры.[12]

У канцы 2012 года Instagram анансаваў змену правілаў карыстальніцкага дагавора. Сярод новаўвядзенняў павінны быў з'явіцца пункт, што Instagram атрымлівае правы на выкарыстанне фатаграфій, што запампоўваюцца яго карыстальнікамі, у тым ліку ў рэкламных мэтах.[13] Гэта выклікала рэзкую крытыку ў грамадстве, як сярод удзельнікаў Instagram, так і з боку юрыстаў па аўтарскім праве. Многія ўдзельнікі Instagram выдалілі свае ўліковыя запісы. Па звестках аналітычнай службы AppData, Instagram, магчыма, страціў да 25 % карыстальнікаў — яго штодзённая наведвальнасць знізілася з 16 млн да 12 млн. Чуткі аб адмове карыстальнікаў ад Instagram ударылі па акцыях Facebook. Сутыкнуўшыся з крытыкай і пратэстамі, кіраўніцтва сэрвісу перафармулявала спрэчны пункт карыстальніцкага дагавора, заявіўшы, што іх намеры былі няправільна зразуметыя.

У красавіку 2013 года Instagram паведаміў аб пачатку ўкаранення сваёй новай распрацоўкі, якая дазволіць карыстальнікам адзначаць на фатаздымках сябе, сваіх сяброў, цікавыя месцы, а таксама вядомыя брэнды. Акрамя гэтага будзе прадастаўленая магчымасць наладжваць сістэму апавяшчэнняў аб новых адзнаках і, у тым ліку, рабіць іх прыватнымі[14].

У чэрвені 2013 Instagram анансаваў магчымасць запісу відэа даўжынёй да 15 секунд.

8 жніўня 2013 з'явілася інтэграцыя з сацыяльнай сеткай «У Кантакце»[15].

Маштабы[правіць | правіць зыходнік]

Да снежня 2010 года ў Instagram быў адзін мільён зарэгістраваных карыстальнікаў. У чэрвені 2011 года — ужо пяць мільёнаў. Да верасня гэтая лічба падвоілася, а да сакавіка 2012 колькасць карыстальнікаў дасягнула амаль 30 мільёнаў[16]. Напрыканцы лютыга 2013 года Instagram абвясціў аб 100 мільёнах актыўных карыстальнікаў.

Instagram паведаміў пра 100 мільёнаў запампаваных фатаграфій у ліпені 2012 года, у жніўні гэта колькасць дасягнула 150 мільёнаў.

Фінансаванне[правіць | правіць зыходнік]

5 сакавіка 2010 года, падчас працы над дадаткам Burbn, Кевін Сістром закрыў раўнд фінансавання ў памеры 500 000 долараў ад Baseline Ventures і Andreessen Horowitz. 2 лютага 2011 года было абвешчана, што Instagram прыцягнуў 7 мільёнаў долараў ад розных інвестараў, у тым ліку ад Benchmark Capital, Джэка Дорсея, Крыса Сака (праз фонд LOWERCASE Capital) і Адама Д'Анджэла.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • У студзені 2011 года Instagram заняў другое месца ў намінацыі «Найлепшы мабільны дадатак» ў конкурсе 2010 TechCrunch Crunchies[17].
  • У маі 2011 года часопіс Fast Company паставіў CEO Кевіна Сістрама на 66-е месца ў спісе «100 самых крэатыўных людзей у бізнесе ў 2011 годзе»[18].
  • У чэрвені 2011 года часопіс Inc уключыў заснавальнікаў Сістрама і Крыгера ў спіс «30 тых, каму няма 30»[19].
  • У верасні 2011 года Instagram выйграў у намінацыі «Найлепшы мясцовы дадатак» ў конкурсе SF Weekly Web Awards[20].
  • У 2011 годзе Састром і Крыгер з'явіліся на вокладцы вераснёўскага выпуску часопіса 7×7[21].
  • У снежні 2011 года Apple выбрала Instagram «дадаткам года для iPhone»

Instagram прылады і сэрвісы[правіць | правіць зыходнік]

Папулярнасць дадатку справакавала з'яўленне мноства распрацовак, так ці інакш звязаных з Instagram. У якасці асобнага напрамку такіх распрацовак можна вылучыць праекты разнастайных прылад, прызначаных для працы з Instagram.

Першым з такіх прылад з'яўляецца Instagram Socialmatic Camera — камера, дызайн якой выкананы ў стылі абразкі Instagram. Камера дазваляе адразу апрацаваць фатаграфію і даслаць яе ў Instagram, а таксама мамантальна раздрукаваць фатаграфію. Такім чынам, распрацоўшчыкі прылады хочуць перанесці Instagram у рэальны свет, прапаноўваючы карыстальнікам дзяліцца фатаздымкамі не толькі ў сацыяльнай сетцы, але і ў жыцці[22]. Першыя мадэлі прадукту ADR студыі і Polaroid, якія можна будзе набыць ужо ў 2013 годзе, будуць мець два аб'ектывы, сэнсарны дысплэй, міні-прынтар з 4-ма картрыджамі, аптычны зум, 3G модуль, а таксама абсталяваны WiFi і Bluetooth.[23]

Другой прыладай з'яўляецца адмысловая лічбавая фатарамка Instacube, якая таксама выкананая ў стылістыцы абразкі Instagram і ўмее паказваць на сваім экране фатаграфіі са стужкі абранага Instagram акаўнта.

Таксама з'яўляюцца сэрвісы, якія дазваляюць надрукаваць фатаграфіі карыстальнікаў Instagram на розных прадметах — магнеты, падушкі, саколкі, палотны і інш.

Дадаткі[правіць | правіць зыходнік]

  • Instamap — гэта дадатак, які дазваляе знайсці Instagram фатаграфіі па зададзеным геаграфічным месцазнаходжанні або хэштэгу. Вынік можа быць адлюстраваны ў выглядзе галерэі або карты;
  • 100 Cameras in 1- дадатак для iPhone, які дазваляе накладваць яшчэ больш эфектаў на фатаграфіі з Instagram.
  • Statigr.am — бясплатны дадатак, які дазваляе праглядаць статыстыку аб Instagram-рахунку, уключаючы інфармацыю аб паслядоўніках, лайках і каментарах;
  • 4 K Stogram — бясплатны дадатак з адкрытым кодам, які дазваляе запампоўваць фатаграфіі Instagram на PC, Mac або Linux.

Аналагі[правіць | правіць зыходнік]

  • BeautyBeat — дадатак, які дазваляе запампаваць свой малюнак, апрацаваць фільтрамі і падзяліцца з сябрамі вынікам.

Зноскі

  1. Instagram - Дадаткі на Google Play. Праверана 2 лютага 2013.
  2. Instagram для iPhone, iPod touch і iPad у iTunes App Store. Праверана 21 снежня 2014.
  3. Instagram для Windows Phone 8 у краме дадаткаў Windows Phone. Праверана 21 снежня 2014.
  4. Dan Frommer Here’s How To Use Instagram(англ.) 
  5. Emil Protalinski Facebook buying Instagram for $300 million, 23 million shares(англ.) 
  6. Systrom, Kevin What is the history of Instagram(англ.) 
  7. Introducing Hashtags on Instagram(англ.) 
  8. Introducing Instagram v2.0(англ.) 
  9. Instagram стала даступная ўладальнікам Android-смартфонаў(руск.) 
  10. Приложение Instagram для Android менее чем за сутки скачано 1 млн раз (руск.) 
  11. Facebook раскрыў падрабязнасці здзелкі па куплі Instagram (руск.) 
  12. Instagram ў СоцКаталогу(руск.) 
  13. webcitation.org/6DbgYYUfJ Julianne Pepitone Instagram can now sell your photos for ads(англ.) 
  14. Instagram даў сваім карыстальнікам новыя магчымасці(руск.) 
  15. Горад у прамым эфіры(руск.) 
  16. Почти фотограф. Instagram сделал на Android(руск.) 
  17. Congratulations Crunchies Winners!. TechCrunch: The Crunchies Awards(англ.) 
  18. The 100 Most Creative People in Business in 2011. FastCompany(англ.) 
  19. Christine Lagorio Kevin Systrom and Mike Krieger, Founders of Instagram(англ.) 
  20. Jake Swearingen SF Weekly Web Awards 2011: We Have Some Winners!(англ.) 
  21. The Hot 20 2011 (англ.) 
  22. Instagram Socialmatic Camera — новая эра сацыяльных сетак(англ.) 
  23. Instagram Socialmatic Camera Polaroid (англ.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Сацыяльная сетка (Інтэрнэт)