Актый
А́ктый (Актын ці Актыд, стар.-грэч.: Ἀκτίς) — у грэчаскай міфалогіі адзін з сямі сыноў Роды і Геліяса, якія кіравалі востравам Родас.
Выгнаны за забойства брата, ён уцёк у Егіпет, дзе заснаваў горад Геліёпаль і быў першым, хто навучыў егіпцян астралогіі, як таго захацеў яго бацька Геліяс.
У час Сусветнага патопу многія пісьмовыя крыніцы старажытных грэкаў былі страчаны. Таму егіпцяне, паводле меркавання Дыядора Сіцылійскага, прысвоілі сабе іх дасягнення ў вобласці астралогіі. З гэтай прычыны лічылася, што толькі праз шмат пакаленняў Кадм, сын Агенора, упершыню прынёс у Эладу пісьменнасць з Фінікіі, і грэкі ўнеслі ў навуку пра зоркі свае дапаўненні, але не былі яе заснавальнікамі[1].
Паводле адной з версій, родасцы ў гонар Актыя ўзвялі трыццацісяміметровага Калоса — бронзавую статую Геліяса, які стаяў на ўваходзе ў гавань і лічыўся адным з сямі цудам свету[2].