Перайсці да зместу

Алаіс Гітлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алаіс Гітлер
ням.: Alois Hitler[1]
Імя пры нараджэнні ням.: Aloys Schicklgruber[2]
Род дзейнасці пчаляр, мытнік
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1837(1837-06-07)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1903(1903-01-03)[3] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква[2]
Бацька Johann Nepomuk Hiedler[d]
Маці Maria Schicklgruber[d][5]
Жонка Клара Гітлер, Franziska Matzelsberger[d] і Anna Glasl-Hörer[d]
Дзеці Адольф Гітлер, Paula Hitler[d], Angela Hitler[d], Alois Hitler, Jr.[d], Gustav Hitler[d], Ida Hitler[d], Otto Hitler[d] і Edmund Hitler[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алаіс Гітлер (ням.: Alois Hitler; 7 чэрвеня 1837, Штронес — 3 студзеня 1903, Лінц) — аўстрыйскі мытны чыноўнік, бацька і стрыечны дзед (па лініі маці) Адольфа Гітлера.

Алаіс Шыкльгрубер нарадзіўся 7 чэрвеня 1837 года ў вёсачцы Штронес[ru] пад Дэлерсхаймам у 42-гадовай незамужняй сялянкі Марыі Ганны Шыкльгрубер. Дзіця атрымала прозвішча сваёй маці, бо ў дакуменце аб хрышчэнні дзіцяці поле з імем бацькі не было запоўнена і стаяла пазнака «незаконнанароджанае».

Алаіс, будучы банкартам, да 1876 года насіў прозвішча сваёй маці Марыі Ганны Шыкльгрубер (ням.: Schicklgruber). Праз пяць гадоў пасля нараджэння Алаіса Марыя Шыкльгрубер выйшла замуж за млынара Ёгана Георга Гідлера (Hiedler), які правёў усё жыццё ў беднаце і не меў уласнага дому. У 1876 годзе тры чалавекі пасведчылі, што памерлы ў 1857 годзе Гідлер быў бацькам Алаіса, што дазволіла апошняму змяніць прозвішча[6]. Змена напісання прозвішча на «Гітлер» меркавана была выклікана апіскай святара пры запісе ў «Кнігу рэгістрацыі нараджэнняў». Сучасныя даследчыкі лічаць імаверным бацькам Алаіса не Гідлера, а яго брата Ёгана Непамука Гютлера, які ўзяў Алаіса да сябе ў дом і гадаваў яго[6][7][8].

Даследаванне асобы

[правіць | правіць зыходнік]

На думку вядомага філосафа і псіхолага Эрыха Фрома, выкладзенай у яго знакамітай манаграфіі «Анатомія чалавечай дэструктыўнасці[ru]», Алаіс Гітлер быў фігурай значна менш сімпатычнай, чым яго жонка Клара. У той жа час Фром называе яго «жыццялюбам», адзначаючы яго працавітасць, цярпімасць і лібералізм, а яго прыхільнасці да алкаголю і жанчын лічыць умеранымі. Нягледзячы на яго шматлікія недахопы, спробы адлюстраваць Алаіса жорсткім тыранам і растлумачыць характар Адольфа Гітлера цяжкім дзяцінствам і жорсткасцю бацькі не адпавядаюць рэчаіснасці.

Адлюстраванне ў мастацтве

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1187532568 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
  2. а б в г https://data.matricula-online.eu/de/oesterreich/st-poelten/doellersheim/01-07/?pg=9
  3. http://www.nndb.com/people/072/000052913/
  4. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  5. Geni.com — 2006.
  6. а б Davidson, Eugene. The making of Adolf Hitler: the birth and rise of Nazism. — University of Missouri Press  (англ.), 1997. — P. 4-6. — 419 p. — ISBN 978-0-8262-1117-0. (англ.)
  7. Вернер Мазер. Адольф Гитлер. Ростов н/Д: Феникс, 1998. — 608 с. — (След в истории). — 5-222-004595-X
  8. Alan Bullock (1991). Hitler: a Study in Tyranny(англ.). New York: Harper & Raw. (англ.)