Перайсці да зместу

Мытня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чыгуначны пункт Брэсцкай мытні (2013 год)

Мы́тня — дзяржаўны орган перамяшчэння праз граніцу краіны тавараў, багажу і паштовых адпраўленняў.

Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь стварае, пераўтварае і зачыняе мытні. Да ўваходу ў 2010 годзе ў Мытны саюз ЕАЭС дзейнічаў Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь, які вызначаў абавязкі і правы мытнікаў. Прэзідэнт Беларусі зацвярджае Палажэнне аб парадку і ўмовах праходжання службы на мытні. У Вялікім Княстве Літоўскім мытня месцілася ў каморы. Мыта (цло) збіралі з купцоў за правоз тавараў праз мяжу і па землях ВКЛ[1].

Сцяг Беларускай мытні (2020 год)

На 2013 год у Беларусі дзейнічалі абласныя мытні. У пункце мытнага кантролю знаходзіліся склад, гасцініца, кавярня, мыйка для грузавікоў, стаянка, пажарнае дэпо і кантрольна-прапускны пункт. У Мінскай рэгіянальнай мытні, якая знаходзілася ў Шчытаміравічах (Мінскі раён), штодня афармлялі да 1500 мытных дэкларацый. Чыгуначная пляцоўка магла размясціць да 156 кантэйнераў, а стаянка — да 140 грузавікоў. Гасцініца мела 20 нумароў з ваннай і па 2 ложкі ў кожным нумары. Пераночыць у ёй каштавала 300 000 рублёў (33,44 долары ЗША)[2].

Мытная сістэма Вялікага Княства Літоўскага

Зноскі

  1. Генадзь Маслыка. Мытня // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 53. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5.
  2. Ганна Гарустовіч. Стой, што вязеш?! А што па дэкларацыi // Звязда : газета. — 17 снежня 2013. — № 237 (27602). — С. 3. — ISSN 1990-763x.