Перайсці да зместу

Алаўтра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алаўтра
Alaotra
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 751 м
Плошча 900 км²
Аб’ём 0,525 км³
Найбольшая глыбіня 1,5 м
Сярэдняя глыбіня 0.6 м
Басейн
Упадаюць Амбату
Выцякаюць Амбату (Манінгуры)
Размяшчэнне
Краіна  Мадагаскар
Алаўтра (Мадагаскар)
Алаўтра
Алаўтра
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алаўтра (малагас. Farihin' Alaotra) — найбуйнейшае возера на Мадагаскары.

Плошча паверхні — 900 км². Найбольшая глыбіня — 1,5 м. Уцякае і выцякае рака Амбату.

Узбярэжжа возера Алаўтра — важны сельскагаспадарчы рэгіён Мадагаскара. Тут знаходзяцца значныя пасевы рысу. Развіваецца рыбалоўства. Трысняговыя зараснікі возера — месца пасялення шматлікіх земнаводных, рэдкіх лемураў і птушак. 2 лютага 2003 года Алаўтра атрымала статус Рамсарскага ўгоддзя (гл. Рамсарская канвенцыя).

Возеру пагражае паступовае абмяленне ў выніку высечкі лесу і запарушвання вады глебай, вынесенай з палеткаў пад час сезону мусонаў.