Перайсці да зместу

Алеся Віктараўна Лаловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Алеся Лаловіч)
Баскетбол
Алеся Віктараўна Лаловіч
Нарадзілася 3 верасня 1979(1979-09-03) (45 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1996 РДВАР
1996—1997 Гермес Бабруйск
2008—2009 Мінск-2006
2009—2010 Ружамберак
2010—2013 Цмокі-Мінск
2013—2015 ЦАР Вікторыя Брэст
2015—2016 РДВАР
2016—2018 Гомельскія рысі
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Алеся Віктараўна Лаловіч, па нараджэнні Бялевіч (нар. 3 верасня 1979, Мінск, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазіцыях цяжкага форварда і цэнтравой. Выступала за зборную Беларусі.

Вырасла ў спартыўнай сям’і:

Бацька, Віктар Іванавіч Бялевіч (1942—2018) — беларускі баскетбольны трэнер[1]

Маці, Ларыса Сцяпанаўна Кандраценка-Бялевіч (нар. 1942) — беларуская баскетбалістка[2].

Сястра, Дыяна Віктараўна Бялевіч-Соцікава (нар. 1967) — беларуская баскетбалістка.

У жаночым чэмпіянаце Беларусі па баскетболе выступала за наступныя клубы:

У 2001—2008 і 2009—2010 гадах выступала за клубы Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі[3], у тым ліку за «Арад» (Румынія, 2001/02), «Вейводзіну» (Нові Сад, Сербія, 2006/07), «Ружамберак» (Славакія, 2009/10).

У 1995 годзе ў складзе дзявочай (кадэтскай) зборнай Беларусі ўдзельнічала ў чэмпіянаце Еўропы (U-16), а ў 2001 годзе ў складзе жаночай зборнай Беларусі — у паўфінальным раўндзе да чэмпіянату Еўропы-2003[4].

У 2018 годзе скончыла сваю баскетбольную кар’еру. З’яўляецца трэнерам мужчынской каманды «VSS» у трэцім дывізіёне НБЛ[5] і "Спецыялізаванай ДзЮШ алімпійскага рэзерву па баскетболе адзінай прафсаюзнай арганізацыі холдынга «Гарызонт» (школа для дзяўчынак)[6][7].

Зноскі