Віктар Іванавіч Бялевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Іванавіч Бялевіч
Пазіцыя: трэнер
Грамадзянства: Беларусь
Дата нараджэння: 10 ліпеня 1942(1942-07-10)
Дата смерці: 2 чэрвеня 2018(2018-06-02) (75 гадоў)
Каманды
Асабістыя ўзнагароды і дасягненні
Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь

Віктар Іванавіч Бялевіч (10 ліпеня 1942 — 2 чэрвеня 2018[1]) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.

Скончыў аддзяленне баскетболу ў БДВФК. Сам прафесійным баскетбалістам ён не стаў, аднак з 1966 года сам вельмі добра вучыў гэтаму іншых працуючы трэнерам у Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзерва, а таксама ў пэўныя часы трэнерам розных каманд.

Пад яго пачаткам ў 1996 годзе каманда РВАР стала срэбраным прызёрам IV чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод жаночых каманд.

З 1975 па 1989 гады быў трэнерам БК «Гарызонт» і дырэктарам спартшколы. У 1989 годзе каманда «Гарызонт» становіцца срэбраным прызёрам чэмпіянату СССР. У 1980-х гадах таксама быў трэнерам жаночай нацыянальнай каманды БССР разам з Халіпскім.

З 1999 па 2002 гады — галоўны трэнер жаночай нацыянальнай каманды Беларусі. Лічыўся адным з найлепшых баскетбольных жаночых трэнераў Беларусі[2].

Зноскі