Альтона (ням.: Áltona) — адзін з 7 раёнаў горада Гамбурга ў Германіі. Размешчаны на правым беразе ракі Эльба. Насельніцтва — каля 248 тыс. жыхароў. У 1640 годзе Альтона была занята датчанамі, іх валадарства працягвалася больш за дзвесце гадоў. Кароль Фрэдэрык III дараваў ёй статус горада, мытныя прывілеі, свабоду паселення і веравызнання. У 1938 годзе Альтона, як і яшчэ некалькі бліжэйшых гарадоў, стала часткай Гамбурга.