Аляксандр Багдановіч (урач)
Аляксандр Багдановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 красавіка 1983 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, урач |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар |
Аляксандр Багдановіч (1898, Капыль — 4 красавіка 1983, Сент-Пітэрсберг, Фларыда, ЗША) — беларускі грамадскі дзеяч, урач. Доктар медыцынскіх навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1928 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, пасля чаго да 1931 года меў медыцынскую практыку ў Сібіры. У 1931—1941 гг. працаваў у Мінску ў клініцы ўнутраных хвароб і выкладаў у медыцынскім інстытуце. Таксама ў 1937—1941 гг. быў кансультантам у туберкулёзнай і псіхіятрычнай клініках. Абараніў дысертацыю «Уздзеянне камфары на сардэчна-сасудзістую сістэму чалавека», і атрымаў ступень доктара медыцынскіх навук.
У 1941—1943 гг. працаваў у Магілёве, потым накіраваўся ў Польшчу, а адтуль у Германію, дзе ў паваенны час працаваў пры UNRRA.
У 1950 г. пераехаў у ЗША, дзе працаваў у розных шпіталях у Нью-Джэрсі да выхаду на пенсію у 1966 г. У 1959 г. атрымаў ліцэнзію на прыватную практыку і працаваў кіраўніком аддзялення ўнутраных хвароб у шпіталі (Overbrook Hospital) ў Овербруку . Пасля выхаду на пенсію перабраўся ў Фларыду. Браў удзел у беларускім грамадскім жыцці, прыхільнік БЦР.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.