Перайсці да зместу

Аляксандр Уладзіміравіч Прохараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Прохараў
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Прохараў
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1946(1946-06-18)
Брэст, Беларуская ССР, СССР
Памёр 7 студзеня 2005(2005-01-07) (58 гадоў)
Масква, Расія
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Сцяг Расіі Расія
Рост 176 см
Вага 76 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
1965 Сцяг СССР Нёман (Гродна) 29 (-?)
1966—1967 Сцяг СССР Дынама (Мінск) 11 (-10)
1970 Сцяг СССР Металург (Запарожжа) ? (-?)
1970—1971 Сцяг СССР Дынама (Кіеў) 18 (-18)
1972—1975 Сцяг СССР Спартак (Масква) 91 (-87)
1976 Сцяг СССР Дынама (Кіеў) 0 (-0)
1976—1978 Сцяг СССР Спартак (Масква) 51 (-58)
1978 Сцяг СССР Чырвоная Прэсня ? (-?)
Нацыянальная зборная[* 2]
1971—1975 Сцяг СССР СССР (алімпійская) 6 (-3)
1976 Сцяг СССР СССР 3 (-3)
Трэнерская кар’ера
1979—1980 Сцяг СССР Авангард (Петрапаўлаўск)
1981 Сцяг СССР Меліяратар (Кзыл-Арда)
1981 Сцяг СССР Шахцёр (Караганда) трэнер
1982 Сцяг СССР Меліяратар (Кзыл-Арда)
1983—1984 Сцяг СССР Шахцёр (Караганда) трэнер
1985 Сцяг СССР Цаліннік (Цэлінаград)
1988—1989 Сцяг СССР Футбольная школа Алімпіец
1990—1991 Сцяг СССР Зборная ветэранаў СССР
1992—1995 Сцяг Расіі МФК Наварусь (Масква)
1996—2005 Сцяг Расіі Зборная ветэранаў Расіі
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Бронза Манрэаль 1976 футбол
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Аляксандр Уладзіміравіч Прохараў (18 чэрвеня 1946, Брэст, Беларуская ССР — 7 студзеня 2005, Масква, Расія) — беларускі і савецкі футбаліст (брамнік) і трэнер. Майстар спорту. За зборную СССР згуляў 3 матчы. За алімпійскую зборную СССР — 6 матчаў.

Аляксандр Прохараў у 1965 пачаў гуляць у гродзенскім «Нёмане», аднак праз год перайшоў у мінскае «Дынама».

Потым абараняў колеры запарожскага «Металурга», кіеўскага «Дынама», а ў 1972 годзе перайшоў у маскоўскі «Спартак». Гэтаму клубу брамнік, які двойчы (у 1974 і 1975 гадах) удастойваўся прыза часопіса «Огонек» як лепшы брамнік СССР, аддаў амаль шэсць гадоў свайго жыцця.

У чэмпіянатах СССР згуляў 130 матчаў.

Выклікаўся ў зборную СССР, за якую правёў тры матчы.

Прохарава як брамніка адрознівалі ўмелыя дзеянні на лініі варот, у адзінаборствах з форвардамі. Яго называлі адным з лепшых брамнікаў СССР сярэдзіны 70-х.

З 1979 года Аляксандр Прохараў перайшоў на трэнерскую працу. Спачатку сезон узначальваў «Авангард» з Петрапаўлаўска. Затым трэніраваў «Меліяратар» (Кзыл-Арда), Карагандзінскі «Шахцёр», «Цаліннік» (Цалінаград) (1985), «Алімпіец» (Масква).

У пачатку 90-х гадоў перайшоў на адміністрацыйную працу. З 1996 года выконваў функцыі начальніка зборнай ветэранаў Расіі пры фондзе імя Льва Яшына.

  • Чэмпіён СССР, 1971
  • Бронзавы прызёр Алімпійскіх Гульняў 1976
  • Лепшы брамнік СССР, 1974 (прыз часопіса «Аганёк»)
  • Лепшы брамнік СССР, 1975 (прыз часопіса «Аганёк»)

Зноскі